Фота: Міліцыя Віцебшчыны

Фота: Міліцыя Віцебшчыны

На барацьбу з тэлефоннымі ашуканцамі, якія прымушаюць даверлівых грамадзян браць крэдыты, каб пасля завалодаць гэтымі грашыма, накіраваны не толькі сілы супрацоўнікаў міліцыі. Актыўна ўдзельнічаюць у гэтым і супрацоўнікі банкаў.

Спецыяліст па продажы рознічных банкаўскіх прадуктаў ЦБП №219 ААТ «ААБ Беларусбанк» Аксана Сас узнагароджана падзякай начальніка Талачынскага РАУС за супрацоўніцтва і цеснае ўзаемадзеянне з міліцыяй.

У 2023 годзе яна здолела пераканаць каля дзясятка талачынцаў не браць крэдыты, па якія людзі прыйшлі пасля тэлефоннай размовы з ашуканцамі, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Віцебшчыны».

Клас
22
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2