«Творчасць Васіля Быкава заўсёды прыцягвала ўвагу аматараў літаратуры. Але не шмат хто ведае, што сусветна вядомы літаратар спрабаваў сябе і ў выяўленчым мастацтве. Пра гэту старонку яго творчай біяграфіі пры яго жыц­ці ве­да­лі то­ль­кі родныя ды бліз­кія сяб­ры.

Вы­яўлен­чая спад­чы­на Ва­сі­ля Бы­ка­ва налічвае со­тні адзі­нак, але і па сёння за­ста­ецца ў по­ўнай ме­ры не ­вя­до­май і не папулярызаванай сярод пры­хі­ль­ні­каў яго та­лен­ту», — паведамляецца на старонцы музея.

На выставе прадстаўлена больш за 70 графічных і жывапісных работ Васіля Быкава. Кожная з іх па-мастацку, дакладна і яскрава распавядзе пра пэўную падзею ці здарэнне з жыцця нашага выбітнага земляка.

Краявіды, хаткі, падворкі з часоў дзяцінства, успаміны пра вайну, выпадкі з жыцця, самаіранічныя замалёўкі, засваенне аўтамабільнай справы, будаўніцтва дачы ў Ждановічах — шмат каштоўных «абрысаў і ліній» зафіксавалі аловак і пэндзаль Васіля Уладзіміравіча.

Акрамя таго, увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены фотаздымкі, кнігі, рукапісы, лісты, дакументы, асабістыя рэчы, прадметы адзення і аксесуары Васіля Быкава з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Экспазіцыйныя матэрыялы раскрываюць наступныя тэмы: «Дзяцінства», «Ваенныя ўспаміны», «Творы Быкава ў іншых відах мастацтва», «Жыццё і творчасць пад мірным небам».

Выстава будзе дзейнічаць да 5 мая па адрасе: Мінск, вул. М.Багдановіча, 13. Тэл.: +375 (17) 395 44 47.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0