Асноўнае месца працы Леановіча — таварыства ўласнікаў дома па адрасе Гвардзейская, 8 у Мінску. Ён там старшыня

Асноўнае месца працы Леановіча — таварыства ўласнікаў дома па адрасе Гвардзейская, 8 у Мінску. Ён там старшыня

Здаецца, больш адданага лукашэнкаўца знайсці нерэальна. «Леановіч не прапусціў ні аднаго мітынгу і аўтапрабегу ў падтрымку дзеючай улады», — хваліла яго БТ. На псеўдапатрыятычнай істэрыі Леановіч вырашыў патрапіць у Мінгарсавет, але ўсё пайшло не так.

Па абранай ім Даўгінаўскі акрузе №45 узгоднены праўладны кандыдат быў іншым — кіраўніца раённай паліклінікі. Таму ўсё скончылася для Леановіча прадказальна — яго нават не зарэгістравалі кандыдатам.

Камісія выставіла яму тры прэтэнзіі. Па-першае, арганізатар аўтапрабегаў прынёс дэкларацыю аб даходах за 2023 год, а трэба было за 2022 год. Па-другое, на яго яшчэ з савецкіх часоў быў зарэгістраваны нейкі аўтамабіль, пра які ён забыў. Па-трэцяе, 97% подпісаў у яго падтрымку было ўнесена адной рукой.

Выглядае, што гэтыя 97% і не далі лукашэнкаўцу стаць кандыдатам у дэпутаты.

Леановіч трымаецца бадзёра і абяцае паспрабаваць у наступны раз.

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
98
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
3