Сёння каля 5:30 на 120 км аўтадарогі Р-85 «Слонім — Высокае» (каля вёскі Палявая Рэчыца) адбылося лабавое сутыкненне легкавіка Citroën, якім кіраваў 40-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці і грузавіка Mercedes.

У выніку здарэння загінулі кіроўца і 31-гадовы пасажыр легкавога аўтамабіля, паведамляе прэс-служба беларускай міліцыі.

На месцы аварыі працуюць інспектары ДАІ і следча-аператыўная група.

Рух на ўказаным участку абмежаваны, кіроўцаў просяць выбіраць альтэрнатыўныя маршруты аб'езду.

Чытайце таксама:

У Магілёве на пешаходным пераходзе насмерць збілі дзіця

Агучаны вырак па ДТЗ у Петрыкаўскім раёне. У ім загінула маці 8 дзяцей

Каля паштамта ў Мінску адбылося ДТЗ з удзелам пешахода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
0