«Сёння ўпершыню санкцыйныя грошы пачынаюць працаваць на дзяржаву. Больш за 32 млн грыўняў ужо паступіла ў дзяржаўны бюджэт. Гаворка ідзе пра ўласныя сродкі такіх калабарантаў, як Дзмітрый Варона і Уладзімір Сальда, і фінансы з прадпрыемства расейскага алігарха Дзерыпаскі», — распавёў кіраўнік Фонду дзяржмаёмасці.

Па яго словах, гэта стала магчымым дзякуючы сумеснай працы ўрада, Мінюста, Фонду дзяржаўнай маёмасці Украіны, праваахоўных органаў.

Еўрапейскі саюз, ЗША, Японія і Канада замарозілі актывы расейскага Цэнтрабанка на суму каля 300 мільярдаў долараў у 2022 годзе пасля ўварвання Расеі ва Украіну. Каля 200 мільярдаў з іх захоўваецца ў Еўропе, у асноўным у бельгійскім разліковым цэнтры Euroclear.

Раней Financial Times напісала, што краіны Захаду актыўна вывучаюць спосабы канфіскацыі замарожаных расейскіх актываў на карысць Украіны. У пачатку студзеня адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна падтрымала законапраект, які дазваляе канфіскаваць частку замарожаных расейскіх актываў на карысць Украіны.

У той жа час у ЕС працягваюць абмяркоўваць пытанне выкарыстання даходаў ад замарожаных расейскіх актываў для падтрымкі Украіны. А менавіта сродкі, атрыманыя ў якасці прыбытку ад гэтых актываў пасля іх замарожвання (працэнты па ўкладах). Паводле ацэнак, цяпер гаворка ідзе пра 15 мільярдаў еўра. Еўракамісія прапанавала накіраваць гэтыя сродкі на спецыяльны рахунак, а з яго на падтрымку Украіны. Для гэтага рашэння патрэбна згода Еўрапарламента і ўсіх 27 краін ЕС.

Актывізацыя перамоваў выкліканая нявызначанасцю лёсу двух пакетаў фінансавай дапамогі Украіне на суму большую за 100 мільярдаў долараў: Кангрэс ЗША, як і раней, не прыняў рашэння аб фінансаванні Кіева на 2024 год, а прэмʼер-міністр Венгрыі Віктар Орбан заблакаваў выдзяленне на саміце Еўрасаюза эканамічнай дапамогі ЕС Украіне ў памеры 50 мільярдаў еўра. 

У Маскве тым часам прыгразілі мерамі ў адказ у выпадку канфіскацыі замарожаных расейскіх актываў. Па некаторых даных, заходнія актывы ў Расеі складаюць 288 мільярдаў долараў.

Чытайце таксама:

Ва Украіне распаўсюджвалася супярэчлівая інфармацыя пра адстаўку Залужнага. Пакуль, здаецца, ён застаецца

Полк Каліноўскага пачаў дадатковы набор іншаземцаў

Украіна прызначыць спецпрадстаўніка па Беларусі

Клас
12
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0