Фота: пракуратура Украіны

Фота: пракуратура Украіны

У Харкаўскай вобласці экс-паліцэйскі, абвінавачаны ў перадачы ФСБ Расіі даных аб дыслакацыі УСУ, прысуджаны да пажыццёвага тэрміну, паведамляе «Украінская праўда».

Суд прызнаў яго вінаватым у дзяржздрадзе і захоўванні боепрыпасаў без прадугледжанага законам дазволу, прызначыўшы максімальнае пакаранне — пажыццёвае пазбаўленне волі з канфіскацыяй маёмасці.

Гэта першы такі прысуд у Харкаўскай вобласці ў дачыненні да прадстаўніка праваахоўных структур, адзначаюць у Офісе генеральнага пракурора Украіны.

Экс-паліцэйскі, імя якога праваахоўныя органы не называюць, быў затрыманы ў маі 2022 года.

Дзяржаўнае бюро расследаванняў Украіны паведаміла, што оперупаўнаважаны быў завербаваны супрацоўнікамі ФСБ Расіі з пачаткам поўнамаштабнага ўварвання з мэтай збору звестак аб ваеннай тэхніцы УСУ, блокпастах, месцазнаходжанні падраздзяленняў сілавых структур рэгіёну.

Па версіі следства, паліцыянт рэгулярна перадаваў сабраную інфармацыю расійскім спецслужбам праз інтэрнэт-месенджар.

У ягоным аўтамабілі пры затрыманні знайшлі незарэгістраваныя боепрыпасы.

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1