Адзін з раённых судоў Кіева асудзіў на 13 гадоў зняволення грамадзянку Украіны, якая нарадзілася ў Бярозе, паводле факта дзяржаўнай здрады, піша Радыё Свабода.

Крымінальную справу супраць ураджэнкі Беларусі завялі ў 2016 годзе, а вырак вынеслі толькі цяпер.

Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, яна добраахвотна атрымала грамадзянства Расіі і працавала суддзёй арбітражнага суда на акупаванай тэрыторыі Крыма.

Гэтыя дзеянні суд кваліфікаваў як «дапамогу дзяржаўным органам Расіі ў правядзенні падрыўной дзейнасці супраць Украіны і працягу акупацыі часткі ўкраінскай тэрыторыі».

Суд прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе 13 гадоў пазбаўлення волі і канфіскацыі ўсёй маёмасці.

Летась 21 снежня стала вядома, што Служба бяспекі Украіны абвясціла ў вышук этнічную беларуску, грамадзянку Украіны Галіну Кацюшчанку, якая ачоліла створаную расійскай акупацыйнай уладай так званую «Цэнтральную выбарчую камісію» Запарожскай вобласці і правяла незаконны рэферэндум аб далучэнні да Расіі захопленых расійскай арміяй украінскіх тэрыторый рэгіёна.

Раней ва Украіне завялі яшчэ некалькі крымінальных спраў супраць этнічных беларусаў або ўраджэнцаў Беларусі паводле факта дзяржаўнай здрады або падтрымання і дапамогі краіне-агрэсарцы.

Чытайце таксама:

Украінцы абмянялі аднаго з палонных беларусаў, які ваяваў за Расію

Расійская прапаганда адкрые ў Беларусі яшчэ адзін цэнтр «рускага свету», цяпер у Гродне

Прапагандысты назвалі імя яшчэ аднаго беларуса, які ваюе супраць украінцаў

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1