Фота: Добраахвотная пажарная дружына горада Хельдрунген

Фота: Добраахвотная пажарная дружына горада Хельдрунген

У нямецкім горадзе Хельдрунген у федэральнай зямлі Цюрынгія адбылося ДТЗ з удзелам легкавога аўтамабіля Mercedes і трактара Belarus, паведамляе «Беларусь і свет» са спасылкай на тамтэйшую паліцыю.

Аварыя здарылася ў суботу 10 лютага каля 18.00 на двухпалоснай дарозе паміж уездам на аўтабан А71 і кругавой развязкай на трасе B86. Па няўважлівасці 54-гадовы кіроўца Mercedes няправільна ацаніў хуткасць трактара, які рухаўся перад ім у тым жа кірунку, і з-за занадта высокай сваёй хуткасці ўрэзаўся ў яго.

Легкавы аўтамабіль і трактар атрымалі агульную шкоду на 18 тысяч еўра. Вадзіцелі, у тым ліку 37-гадовы шафёр трактара былі не цяжка траўмаваныя. Ім аказалі медыцынскую дапамогу. Месца здарэння для разбору і эвакуацыі транспартных сродкаў перакрывалі прыкладна на дзве гадзіны.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
7
Сумна
3
Абуральна
1