Ілюстрацыя: vecteezy.com

Ілюстрацыя: vecteezy.com

У тую ноч мінчанін распіваў спіртныя напоі ў гасцях у прыяцеля. Пасля яны адправіліся на аўтазаправачную станцыю ў Масюкоўшчыне па гарэлку.

На зваротным шляху адзін з мужчын адышоў справіць патрэбу і заўважыў на газоне грамадзяніна, той спаў, побач стаяла сумка.

У сумцы быў пачак даляраў, пашпарт і туалетная вада. Пакінуўшы дакумент і парфуму побач з незнаёмцам, мужчына забраў сумку з грашыма.

Але прыяцелі ўсумніліся ў сапраўднасці купюр і папрасілі неахайнага выгляду мужчыну, што праходзіў міма, праверыць 100-даляравую банкноту ў касіра АЗС. Работнік станцыі пацвердзіў: «сапраўдная». Таварышы расшчодрыліся і аддалі мінаку гэтыя грошы.

Абмяняўшы 300 даляраў, прыяцелі на таксі паехалі ў саўну, выклікалі туды дзяўчат лёгкіх паводзін і «сталі адпачываць, ні ў чым сабе не адмаўляючы».

Тыдзень абвінавачаны траціў скрадзеныя грошы, некаторую частку з іх ён перадаў прыяцелю — шматдзетнаму бацьку. Але хутка сродкі скончыліся.

Мінчук папаўся на тым, што ўзяў у краме на вул. Нёманская двухлітровую бутэльку піва і накіраваўся да выхаду, не расплаціўшыся. Яго заўважыў ахоўнік, але мужчына ўцёк. Аднак быў затрыманы міліцыяй.

Падчас следства высветлілася гісторыя мужчыны, што спаў на газоне, у сумцы якога і былі 12 тысяч даляраў. Аказалася, ён планаваў на іх набыць аўтамабіль.

Аднак здзелка не адбылася: мужчына сустрэўся са знаёмай і выпілі столькі гарэлкі, што дайсці дадому ён быў не ў стане і заснуў проста на газоне. 

Мужчыну, які пражыў прыгожы тыдзень на 12 тысяч даляраў, асудзілі на 3 гады 6 месяцаў калоніі са штрафам у памеры 100 базавых велічынь (4 000 рублёў). Акрамя таго, ён павінен кампенсаваць пацярпеламу нанесеную шкоду.

Чытайце таксама:

Махляры сталі падманваць беларусаў праз дактароў

На мінчука махляры аформілі два анлайн-крэдыты. Ён пайшоў у суд і перамог

У Магілёве раскрылі рэзананснае забойства 11-гадовай дзяўчынкі, што адбылося 25 гадоў таму

Буцік-гатэль, музей ці прастора для службаў? Што ладзяць на месцы былых турмаў

Клас
3
Панылы сорам
19
Ха-ха
8
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
2