Кэмеран сустракаўся з Пуціным у лістападзе 2015 года. Фота: Alexander Zemlianichenko / AP

Кэмеран сустракаўся з Пуціным у лістападзе 2015 года. Фота: Alexander Zemlianichenko / AP

Міністр замежных спраў і былы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран заклікаў амерыканскіх кангрэсменаў не паўтараць з Пуціным памылак, дапушчаных падчас палітыкі прымірэння ў дачыненні да Гітлера, і тэрмінова ўхваліць пастанову аб шматмільярднай вайсковай дапамозе Украіне, піша Бі-бі-сі.

«Я не хачу, каб мы прадэманстравалі слабасць, праяўленую ў дачыненні да Гітлера ў 1930-х […] Я не хачу, каб мы прадэманстравалі слабасць, праяўленую ў дачыненні да Пуціна ў 2008-м, калі ён уварваўся ў Грузію, або няўпэўненасць нашага адказу ў 2014-м, калі ён захапіў Крым і большую частку Данбаса — каб здзейсніць новы акт агрэсіі ў 2022, які абыходзіцца нам значна даражэй», — напісаў лорд Кэмеран у артыкуле ў амерыканскім інтэрнэт-выданні The Hill.

Больш яркага прыкладу, калі адна краіна напала на іншую без якіх-небудзь падстаў, цяжка сабе ўявіць, — пераконвае Кэмеран кангрэсменаў ЗША.

«На адным баку — Пуцін, які спадзяецца пашырыць ягоную імперыю, проста пераседзеўшы Захад. Ён думае, што мы слабыя. Ён думае, што яму сыдзе з рук гэты акт агрэсіі, самы шакавальны з тых, што мы бачылі за ўсё наша жыццё», — піша кіраўнік Форын-офіса.

«А на другім баку — мы, — працягвае Кэмеран. — У нас ёсць рэсурсы, эканамічная моц, веды. Наша эканоміка мацнейшая за расійскую ў 25 разоў. Ім давялося звяртацца па дапамогу да Пхеньяна. Усё, што нам трэба зрабіць — гэта прымяніць сваю сілу. Пытанне: ці ёсць у нас воля?»

Асобны абзац Кэмеран прысвяціў папулярным прынамсі ў першыя год-паўтара вайны развагам аб тым, што перадача Украіне сучаснай зброі можа прывесці да нейкай эскалацыі. Кэмеран іх адкідае.

«Мы даказалі, што небяспека эскалацыі — гэта ілюзія. Брытанія першай дала ўсё, ад супрацьтанкавай зброі да артылерыі, танкаў і цяпер яшчэ і дальнабойных сродкаў, такіх як ракеты Storm Shadow. Кожны раз Пуцін рабіў ваяўнічыя заявы аб эскалацыі — і кожны раз гэта аказвалася проста рыторыкай», — нагадвае былы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі.

Чытайце таксама:

Еўропе трэба дзесяць гадоў, каб цалкам падрыхтавацца да абароны — кіраўнік Rheinmetal

Якія краіны рызыкуюць застацца без абароны, калі прэзідэнтам ЗША стане Дональд Трамп

«Гэта бязмозгла, гэта ганебна». Байдэн рэзка абрынуўся на Трампа за яго прамовы пра нежаданне абараняць саюзнікаў па NATO

Крэмль наконт планаў Пуціна замарозіць вайну: Не, гэта няпраўда

«Я не буду вас абараняць, буду заахвочваць Расію рабіць усё, што ім захочацца». Трамп згадаў старую размову з саюзнікамі па НАТА 

Клас
33
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0