«Адзінае, пра што мы можам шкадаваць, — гэта пра тое, што не пачалі актыўных дзеянняў раней», — так Пуцін пракаментаваў ход вайны ва Украіне вядучаму тэлеканала «Расія 1» Паўлу Зарубіну, відавочна маючы на ўвазе поўнамаштабнае ўварванне 2022 года. 

Каментуючы вынікі гутаркі і рэакцыю на яе гледачоў, расійскі дыктатар назваў Карлсана «небяспечным чалавекам», які спецыяльна абраў такую ​​тактыку, каб не пачуць падчас размовы «вострыя адказы». 

Па словах Пуціна, ён рыхтаваўся да зусім іншых пытанняў і збіраўся адказваць «востра», што надало б інтэрвʼю патрэбную «спецыфіку», а ў выніку ён «поўнага задавальнення не атрымаў». 

На пытанне, які з кіраўнікоў ЗША для яго больш выгадны, цяперашні прэзідэнт Байдэн або яго папярэднік Дональд Трамп, Пуцін адказаў: «Байдэн. Ён чалавек больш прагназуемы». 

Двухгадзіннае інтэрвʼю Пуціна Карлсану, паводле The Moscow Times, заняло толькі 19-е месца ў агульнарасійскім рэйтынгу самых папулярных тэлепраграм за тыдзень з 4 па 11 лютага.

Чытайце таксама:

Не вытрымаў нават Маск. Ён апублікаваў «найлепшы адказ» Пуціна на пытанне Карлсана, навошта Расія напала на Украіну

«Я знайшоў гістарычную карту Манголіі». Экс-прэзідэнт Манголіі патроліў Пуціна

«А я вам зараз пакажу, адкуль хан Батый на Русь нападаў». Найлепшыя твіты тыдня

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
18
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
25