Дом у Оршы, дзе жыла сям'я Куранковых. Фота: Іна Рашкевіч / vkurier.by

Дом у Оршы, дзе жыла сям'я Куранковых. Фота: Іна Рашкевіч / vkurier.by

Многія суседзі дагэтуль не вераць у тое, што адбываецца, яшчэ нядаўна ў двары чулі галасы гэтых дзяцей. Асноўная версія — не хацела аддаваць дзяцей у сацапеку. Па некаторых даных, пасля забойства спрабавала пакончыць з сабой.

«Апошні год, неяк мне падалося, яна змянілася. То-бок змянілася яе псіхіка, бо яе сужыцеля, бацьку апошніх траіх дзяцей, забралі ў ЛПП. Ён увесь час піў, спаў на дыванку, гэта значыць выклікалі ў міліцыю. Але тое, што адбылося ўчора, гэта ні маёй псіхіцы, ні чыёй псіхіцы не паддаецца. Гэта было страшна. Але яе вочы ўчарашнія немагчыма забыць», — расказала суседка.

«Я думала, дзеці бегаюць, дурэюць, тут муж кажа: «Ідзі выйдзі, там хтосьці вельмі гучна плача». Я выходжу — жанчына там плакала. Мы спусціліся, стаяла вось гэтая вось мама дзяцей, наогул ніякая, проста стаяла і глядзела ў адну кропку, ніяк не рэагавала», — апісала сітуацыю іншая суседка.

Суседзі таксама зазначылі, што раней жанчына негатыўнага ўражання не рабіла.

Жанчына не піла, кажуць усе ў адзін голас. Па некаторых даных, мела непераноснасць алкаголю. У момант трагедыі дома была яна і чацвёра з шасцярых дзяцей. Старэйшыя яшчэ не вярнуліся са школы. Цяпер з імі працуюць псіхолагі.

Чытайце таксама:

Аршанцы падзяліліся падрабязнасцямі пра сям'ю, у якой маці забіла чатырох дзяцей

Чацвёра дзяцей у Оршы былі задушаныя. Пракуратура выступіла з заяваю

Мужа забіралі ў ЛПП, і маці задушыла чатырох дзяцей, каб не аддаваць іх сацапецы

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
34
Абуральна
3