Мужчына распавёў, што адчувае сябе «больш-менш добра», «адзінае, што баліць вельмі галава пастаянна». Ён пакуль не ўстае з ложка. 

«Мы прыехалі па адрасе, нас сустрэў бацька. Даў накіраванне [на шпіталізацыю]. Але бацька не папярэдзіў што ён [пацыент] агрэсіўны, што ён неадэкватны. Ён сказаў, што ўсё добра і вы можаце спакойна праходзіць». 

Пацыент напаў са спіны, напарнік кінуўся ратаваць калегу. На крыкі прыбег бацька, паваліў сына на падлогу і выбіў сякеру з рук, распавёў пацярпелы мужчына. 

Пра стан другога медыка нічога не паведамілі. 

Прафсаюз работнікаў аховы здароўя, у якім адкрыты фонд падтрымкі калег на выпадкі траўмавання на працы, распавёў, што за 2022-23 гады да іх за дапамогаю звярнуліся 17 медыкаў — гэта работнікі хуткай медыцынскай, прыёмных аддзяленняў і іншыя асобы, якія атрымалі траўмы ў сваёй дзейнасці.

Чытайце таксама: 

Чалавека, які пасек фельчараў хуткай дапамогі сякерай, за некалькі дзён да таго выпісалі з псіхбальніцы

На мужчыну, які напаў на брыгаду хуткай дапамогі з сякерай, завялі крымінальную справу

У Мінску пацыент напаў з сякерай на брыгаду хуткай дапамогі. Медыкі ў рэанімацыі

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
11