Трамп на прэзентацыі ўласнага брэнда красовак. Фота з сацсетак

Трамп на прэзентацыі ўласнага брэнда красовак. Фота з сацсетак

Амерыканскі экс-прэзідэнт Дональд Трамп запусціў уласны брэнд красовак пад назвай Trump Sneakers.

У лінейцы прадстаўлены тры пары абутку, у тым ліку залатыя красоўкі з літарай T і сцягам ЗША па баках. Назва ў іх сімвалічная — the Never Surrender High-Tops («ніколі не здавайся»). 

«Смелыя, залатыя і трывалыя, як прэзідэнт Трамп», — паведамляецца ў апісанні да абутка.

Каштаваць адна пара залатых красовак ад Трампа будзе 399 даляраў. 

17 лютага суд Нью-Ёрка абавязаў палітыка і ягоную кампанію The Trump Organization выплаціць 355 млн даляраў штрафу, прызнаўшы яго вінаватым у наўмысных фінансавых махінацыях на працягу дзесяці гадоў.

Чытайце таксама:

Зяленскі запрасіў Трампа з'ездзіць на лінію фронту

Суд абавязаў Трампа выплаціць больш за 350 мільёнаў даляраў

Трамп хоча праз спыненне падтрымкі прымусіць Украіну да перамоваў з Расіяй

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
14
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0