Фота: Kremlin.ru

Фота: Kremlin.ru

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у пасланні Федэральнаму сходу прыгразіў заходнім краінам ударамі ў адказ у выпадку нападаў на тэрыторыю Расіі, піша «Медуза».

Са слоў Пуціна, заходнія краіны справакавалі канфлікт ва Украіне, на Блізкім Усходзе, і «працягваюць хлусіць», заяўляючы «без усялякай збянтэжанасці», што Расія мае намер напасці на Еўропу.

«А пры гэтым самі выбіраюць мэты для нанясення ўдараў па нашай тэрыторыі, выбіраюць найбольш эфектыўныя, як яны думаюць, сродкі паражэння, загаварылі аб магчымасці адпраўкі на Украіну кантынгенту НАТА», — сказаў Пуцін.

«Мы памятаем лёс тых, хто накіроўваў калісьці свае кантынгенты на тэрыторыю нашай краіны. Але цяпер наступствы для магчымых інтэрвентаў будуць значна больш трагічнымі. Яны павінны разумець, што ў нас таксама ёсць зброя, якая можа паражаць цэлі на іх тэрыторыі.

Усё, што яны прыдумляюць цяпер, чым палохаюць увесь свет, усё гэта рэальна пагражае канфліктам з выкарыстаннем ядзернай зброі, а значыць знішчэннем цывілізацыі», — дадаў кіраўнік Расіі.

Чытайце таксама:

Пуцін: Вайну ва Украіне падтрымала большасць насельніцтва. Усё для фронту, усё для перамогі

Клас
1
Панылы сорам
11
Ха-ха
20
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
33