Галоўны рэдактар расейскамоўных рэсурсаў «Нашай Нівы», патрабаванні: салідны журналісцкі або рэдактарскі досвед, дасканалае валоданне расейскай мовай, здольнасць працаваць у камандзе, жаданне кіраваць і ўменне нарошчваць аб'ёмы прадукцыі. 

Рэдактар расейскамоўнай стужкі навін, патрабаванні: дасканалае валоданне расейскай мовай, жаданне працаваць са стужкай навін, уменне бачыць важнае і рэрайціць.

Перакладчык з беларускай мовы на расейскую, патрабаванні: дасканалае валоданне расейскай мовай, уедлівасць, метадычнасць і хуткадзейнасць. Перакладаць трэба шмат і хутка. 

На гэты момант мы дзеля бяспекі працуем толькі з людзьмі, якія не ў Беларусі. Праца па афіцыйнай дамове, заробак на картку. Рэдакцыя дапамагае ў легалізацыі пры патрэбе. Выдатны калектыў.

Дасылайце інфармацыю пра сябе + спасылкі на свае сацыяльныя сеткі + усё, што можа сведчыць на вашу карысць на [email protected]. Можна высылаць і прыватна ў сігнал і тэлеграм тым рэдактарам і журналістам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце асабіста, калі вы лічыце гэта больш бяспечным для сябе.

Ад рэдактара: не бойцеся, моўны баланс у «Нашай Ніве» не зменіцца, мы проста аптымізуем тое, што ёсць.

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1