Апошнім часам тэлеканал СТВ вядзе досыць энергічную медыйную палітыку. Летась набрала папулярнасці музычнае тэлешоў «Зорны рынг», куды рэгулярна запрашаюць тых беларускіх музыкаў, якія зусім нядаўна яшчэ былі пад забаронай. Цяпер вось на СТВ вырашылі заняцца стварэннем уласных «сіткомаў». Сёлета стартаваў камедыйны серыял «Тэарэтыкі». Зрэшты, «уласным прадуктам» гэты серыял можна назваць з досыць вялікай нацяжкай. На СТВ пайшлі шляхам найменшага супраціву: набылі правы на стварэнне беларускай версіі амерыканскага камедыйнага тэлесерыяла «Тэорыя Вялікага выбуху». Што праўда, беларускім серыял можна назваць хіба што па месцы вытворчасці, але не па мове.

У амерыканскім варыянце галоўныя героі – cупрацоўнікі Каліфарнійскага інстытута тэхналогіі, блізкія да геніяльнасці ў навуковым плане, і часцяком бездапаможныя ў звычайным жыцці. Цікава, што на СТВ вырашылі дадаць у серыял беларускіх рэаліяў, пасяліўшы герояў у інтэрнаце напаўсакрэтнага мястэчка, дзе жывуць маладыя спецыялісты, якія рыхтуюцца запусціць чарговы блок АЭС. Падыход цікавы – як ні кажы, а кампанія пабудовы першай беларускай АЭС сапраўды балансуе на мяжы паміж трагедыяй ды камедыяй. Як той казаў, і смех і грэх. Але ці наважыцца СТВ на непаліткарэктныя жарты? Наўрад ці.

У адным з эпізодаў «Тэарэтыкаў» маладыя навукоўцы гуляюцца ў кампутарную гульню па інтэрнэце. Мы адшукалі амерыканскі арыгінал таго самага эпізоду. Яны даюць магчымасць параўнаць, на якім узроўні знаходзяцца рэжысёры і акторы на CBS і СТВ.

Вось арыгінальны варыянт эпізоду ад тэлеканалу CBS:

Той самы эпізод у інтэрпрэтацыі «Тэарэтыкаў»:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?