Міліцыя раскрыла крадзеж грошай з кватэры аднаго з дамоў Вілейкі. З шуфлядкі стала знікла 5 мільёнаў рублёў.

9 студзеня заведзена крымінальная справа супраць 21‑гадовага сябрука малодшага сына гаспадароў.

«Сябар прыходзіў у госці даволі часта, ‑‑ расказаў намеснік начальніка райаддзела міліцыі Андрэй Дударчык. — Маладыя людзі гулялі на камп’ютары. Буйная сума грошай ляжала ў шуфлядцы гэтага ж стала, на якім стаяў камп’ютар».

Па словах Андрэя Дударчыка,

госць звярнуў на гэта ўвагу яшчэ ў верасні і пачаў паціху цягаць з шуфлядкі грошы. Гаспадары заўважылі страту толькі на пачатку новага года,

пасля чаго напісалі заяву ў міліцыю. Міліцыянерам спатрэбілася няшмат часу, каб раскрыць злачынства. Няўдзячнаму сябру пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?