У Варшаве на месцы, дзе гвалтаўнік напаў на беларуску, узнік стыхійны мемарыял

У Варшаве на месцы, дзе гвалтаўнік напаў на беларуску, узнік стыхійны мемарыял

«Яе звалі Ліза, ёй было 25 гадоў, у яе былі карыя вочы і талент да стварэння капелюшоў. Яна прыехала жыць у Польшчу з-за небяспекі ў Беларусі. Мы ўжо не даведаемся, пра што яна марыла і што планавала — уначы, у цэнтры Варшавы, у элітным раёне, яе жорстка згвалтавалі і забілі. Ніхто не адрэагаваў, ніхто не патэлефанаваў у службу 112. 

Мы павінны адрэагаваць зараз. Мы вінны ёй. Мы выходзім на вуліцы ў яе гонар і ў памяць аб усіх жанчынах, якія падвергліся сэксуалізаванаму гвалту. Мы не жадаем баяцца. Мы не жадаем, каб баяліся нашыя дочкі і нашыя сяброўкі. 

Тое, што здарылася з Лізай, магло адбыцца з любой з нас. Яе згвалціў і забіў «звычайны» чалавек. Мы выходзім на вуліцы, каб Ліза не была забытая. Каб вуліцы нарэшце сталі бяспечнымі для нас», — гаворыцца ў заяве арганізатараў. 

Акцыя мусіць распачацца ў 18:00 6 сакавіка на месцы злачынства — ul. Żurawia 47 у Варшаве. 

Фота: фэйсбук Вольгі Быкоўскай

Фота: фэйсбук Вольгі Быкоўскай

Арганізатары заклікаюць прыходзіць на акцыю ў чорным адзенні. 

«Трагедыя Лізы адбылася ў цішыні. Ёй не дапамаглі, бо яна не крычала. Большасць жанчын падчас згвалтавання не крычаць — у выніку дысацыяцыі, адмаўлення або несвядомага стану. Маўчанне не азначае згоды. Яно можа быць крыкам аб дапамозе. Марш пройдзе ў цішыні», — пішуць арганізатары. 

25 лютага ў Варшаве на 25-гадовую беларуску Лізавету напаў 23-гадовы Дарʼян С. Ён згвалціў яе і душыў. 1 сакавіка беларуска памерла ў шпіталі. 

Пахаваюць Лізавету ў Варшаве. 

Смерць Лізаветы выклікала ў Польшчы дыскусію на тэму ўвядзення больш жорсткага пакарання для вінаватых у сэксуальных злачынствах. Польскі ўрад плануе перагледзець тое, як у Крымінальным кодэксе краіны вызначаецца згвалтаванне. Цяпер пад ім разумеюць «палавы акт з прымяненнем сілы, пагрозы ці падману», а пасля зменаў згвалтаваннем будуць лічыць любыя сэксуальныя дзеянні без адкрытай згоды аднаго з бакоў.

Чытайце таксама:

«Мне пашчасціла. А Лізе — не». Пасля смерці беларускі ў Варшаве ў сеціве шырыцца хэштэг #хопіцьгвалціць — вось што пішуць

Польскі Кангрэс жанчын звярнуўся да палітыкаў пасля смерці згвалтаванай беларускі

Лізу, што памерла ўчора ў Варшаве, пахаваюць у польскай сталіцы

Згвалтаваная ў Варшаве беларуска памерла

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
23
Абуральна
4