Фота: chita.ru

Фота: chita.ru

Ураджэнец вёскі Алханай Забайкальскага краю Цырэн-Даржы Цырэнжапаў, які ў верасні 2023 года забіў 22-гадовую жанчыну, а раней быў асуджаны на 14 гадоў за забойства і расчляненне 18-гадовай дзяўчыны, але вызваліўся раней з-за ўдзелу ў вайне, адправіцца ў калонію строгага рэжыму за другое забойства таксама на 14 гадоў. Прысуд абвясцілі 4 сакавіка ў Чыцінскім раённым судзе, піша chita.ru.

Судовыя паседжанні праходзілі ў закрытым рэжыме па хадайніцтве пацярпелай. Мужчына прызнаны вінаватым па артыкуле 105 КК РФ (забойства). У тэрмін зняволення ўключылі час утрымання Цырэнжапава ў СІЗА з 13 верасня 2023 года да 4 сакавіка 2024 года. На карысць пацярпелай, сваячкі забітай, суд спагнаў кампенсацыю маральнай шкоды 1 мільён расійскіх рублёў (11 тысяч даляраў), а таксама 250 тысяч рублёў (2700 даляраў) кампенсацыі матэрыяльнай шкоды.

Прадстаўнік пракуратуры паведаміў, што ведамства запытвала тэрмін у 14 гадоў і 6 месяцаў, таму задаволена вердыктам суда.

За першае забойства Цырэнжапаў быў асуджаны ў 2020 годзе да 14 гадоў калоніі. Выйсці з турмы забойца павінен быў да 2034 года, аднак ён вызваліўся ўжо праз тры гады. Па даных крыніцы, ён вярнуўся з вайны ва Украіне.

Пра тое, што Цырэнжапаў аказаўся на волі і зноў забіў дзяўчыну ў вёсцы Угдан Чыцінскага раёна, стала вядома 3 кастрычніка.

Удакладняецца, што забойства ён здзейсніў у ходзе сваркі тым жа спосабам, што і ў першы: ён задушыў сваю ахвяру рукамі. Гэтым разам расчляняць цела забітай ён не стаў.

Сваячка забітай Каці Скварцовай была ў шоку ад навіны пра вызваленне Цырэнжапава і паўторнае забойства. Яна абурылася: «Хто выпусціў гэтую пачвару?!

Крыніца з праваахоўных органаў паведамляла, што 22-гадовая дзяўчына, якая стала новай ахвярай, прыехала да яго на выклік прастытуткай.

Першае сваё забойства Цырэнжапаў здзейсніў у 2019 годзе. Па матэрыялах справы, мужчына пазнаёміўся з 18-гадовай Кацярынай Скварцовай у пачатку кастрычніка, у той жа дзень, будучы п'яным, ён задушыў яе рукамі ў кватэры недалёка ад цэнтра Чыты, а на наступныя суткі расчляніў і вынес часткі цела на вуліцу, утапіўшы ў рацэ.

Пасля здзейсненага Цырэнжапаў працягнуў піць. Мужчыну затрымалі ў гэтай жа кватэры, калі дзеці знайшлі ў двары дома на вуліцы Багамякава галаву загінулай.

Першы суд над Цырэнжапавым адбыўся ў лютым 2020 года. Акрамя 14 гадоў калоніі строгага рэжыму, яго таксама абавязалі выплаціць 2 мільёны расійскіх рублёў кампенсацыі маральнай шкоды бабулі загінулай.

Чытайце таксама:

Бацьку прэс-сакратара РПЦ забіў рэцыдывіст, які з калоніі завербаваўся на вайну ва Украіне. З фронту ён збег

За ўдзел у вайне з Украінай Пуцін памілаваў сахалінскага людаеда

Завербаваўся на вайну і выйшаў на волю расійскі сатаніст, які расчляняў падлеткаў. Сядзець ён мусіў яшчэ 7 гадоў

Клас
2
Панылы сорам
28
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
10