Жанчына была затрыманая за каментар у чаце ўкраінскага блогера 30 кастрычніка 2023 года. Да яе прыехалі людзі ў масках, правялі ператрус, а затым затрымалі па крымінальнай справе. Падчас следства ў справе з'явіўся новы артыкул — 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).

Вядома, што Ірына Сапрыгіна ў апошні год знаходзілася дома, бо даглядала сваю 83-гадовую маці — ліквідатарку ЧАЭС, што мае інваліднасць другой групы.

Тым не менш Ірыне не змянілі меру стрымання са змяшчэння пад варту пад паручальніцтва. Вядома таксама, што да маці Сапрыгінай прыходзіў міліцыянт і пытаўся пра яе стаўленне да Украіны і Ізраіля.

Падтрымайце палітзняволеную: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А. Ірына Іванаўна Сапрыгіна

Чытайце таксама:

У Бярозе затрымалі як мінімум чатырох чалавек за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе

МУС заявіла пра першую справу за адмаўленне генацыду беларускага народа

Журналіста Ігара Карнея будуць судзіць за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
13