Прагноз надвор’я ў Беларусі на 13—15 студзеня.
13 студзеня ў Беларусі, як паведамляе Рэспубліканскі гідраметэацэнтр, чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Па поўдні месцамі захаваецца галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні 2—7 м/с. Чакаецца ўзмацненне маразоў.
Тэмпература паветра ноччу мінус 12—18°С, па паўночным усходзе да мінус 20—25°С, на крайнім паўднёвым захадзе мінус 8—11°С,
днём мінус 7—13°С, месцамі да мінус 16°С.
У Мінску 13 студзеня невялікая воблачнасць. Без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні 2—7 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 16—18°С,
днём мінус 10—12°С.
У наступныя двое сутак, 14 і 15 студзеня, па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі па паўночным усходзе месцамі невялікі снег. У асобных раёнах слабы туман, шэрань, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 9—16°С,
пры праясненнях да мінус 20—22°С, днём мінус 6—13°С, месцамі да мінус 16°С.
У Мінску 14 студзеня воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 13—15°С, днём мінус 8—10°С.