Фота: X/Volodymyr Zelenskyy
«Мы гатовыя правесці мірны саміт з удзелам Расіі», — заявіў Рэджэп Эрдаган.
Зяленскі выказаў сваё бачанне. Ён выступіў супраць удзелу Расіі ў мірным саміце, але дапусціў, што яна можа быць запрошаная пасля таго, як будзе распрацаваны план па ўсталяванні справядлівага міру для Украіны.
«Мы не бачым, якім чынам можна запрашаць людзей, якія ўсё блакуюць, руйнуюць і забіваюць. Спачатку цывілізаваныя краіны распрацуюць план, а ўжо потым будуць запрошаныя прадстаўнікі РФ», — сказаў Зяленскі.
Чытайце таксама:
Зяленскі: Пуцін цалкам кіруе сілавым блокам на тэрыторыі Беларусі
Макрон гатовы паслаць войскі ва Украіну ў выпадку калі Расія пойдзе на Адэсу ці Кіеў
Прэм'ер Грэцыі пракаментаваў расійскі ўдар па Адэсе, калі ён там знаходзіўся з Зяленскім
Але спыненне вайны патрэбна ўсё ж больш Украіне, чым Расеі, бо
Гарады руйнуюцца ва Ўкраіне, а не ў Расеі
Людзі мільёнамі уцякаюць ва Ўкраіне, а не ў Расеі
Моладзь на вайне гіне ўсе ж больш ва Ўкраіне, а не ў Расеі
Інфраструктура знішчаецца ва Ўкраіне, а не ў Расеі
Зямлю губляюць ва Ўкраіне, а не ў Расеі
І г.д.
Украіна не Савецкі Саюз і не Велікабрытанія, каб never surrender
Расею сітуацыя, як мы бачым, цалкам задавальняе, яны распрацавалі свой падыход.
А падыход Украіны быў добры на пачатку, і дэструктыўны цяпер.
Трэба нешта мяняць, бо ўкраінцы не бясконцыя, спадар Зяленскі