фота AP

фота AP

Адвакатка Вольга Міхайлава дала інтэрв'ю «Медузе», у якім паведаміла, што падчас пасяджэння ў Басманным судзе Масквы, за дзень да смерці Навальнага, абвінавачванне прадаставіла пратакол яе гутаркі з палітыкам у калоніі. Размова паміж імі адбылася ў красавіку 2023 года. Падчас гэтай размовы Навальны заявіў, што яго «прытручваюць».

«Ён мне кажа: «Слухай, баюся падацца параноікам, але, здаецца, мяне тут прытручваюць». Я адразу, толькі выйшаўшы з калоніі, зрабіла пра гэта пост у твітары.

Мы падалі скаргі генеральнаму пракурору, дырэктару Федэральнай службы выканання пакаранняў, упаўнаважанай па правах чалавека. І вось гэтая праслухоўка — доказ таго, што я, Вольга Міхайлава, удзельнік «экстрэмісцкай супольнасці». І суддзя Дудар выкарыстала гэты пратакол як адзіны доказ неабходнасці абрання мне меры стрымання. Мала таго, калі мы ездзілі ў калонію, усе паперы, якія мы прыносілі і выносілі з яе, фатаграфавалі. У нас ні разу не канфіскавалі ніводнай паперы», — распавяла Міхайлава.

Чытайце таксама:

Пуцін абмяркоўваў абмен Навальнага ўсяго за некалькі гадзін да яго гібелі

Хрыста Грозеў: Забойствы крытыкаў Пуціна могуць працягнуцца

Жалобная працэсія на могілках, дзе хаваюць Навальнага, расцягнулася на некалькі кіламетраў

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
17