Тры гады зняволення (а па факце смяротны вырак) Ігар Леднік атрымаў ад суддзі Таццяны Шоцік за свае крытычныя публікацыі. Ён стаў пятым палітычным вязнем, які памёр у турме.

Ігар Леднік нарадзіўся 12 снежня 1960 года ў Менску. Ён атрымаў вышэйшую тэхнічную адукацыю і ў пачатку 1990 гадоў быў заснавальнікам і кіраўніком камерцыйных прадпрыемстваў «Ясон» і «Ліма». Ігар адным з першых у Беларусі стаў абаронцам правоў прадпрымальнікаў — ён быў ініцыятарам стварэння Каардынацыйнай рады па інтэлектуальнай уласнасці і каардынатарам праваабарончага руху «Наша Беларусь», намеснікам дырэктара «Цэнтра абароны правоў уласнасці, кіраўнікоў і прадпрымальнікаў». Ён таксама далучыўся да партыйнага руху — быў сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, публікаваў публіцыстычныя артыкулы ў Беларусі і за мяжой.

Ігар Леднік быў затрыманы 12 красавіка 2022 года. Яго абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку і асудзілі на тры гады калоніі. Паводле матэрыялаў справы, Леднік прадставіў для публікацыі ў адзін з часопісаў артыкул з загалоўкам «Міжнародна прызнаны нейтралітэт Беларусі — гарантыя бяспекі ў рэгіёне АБСЕ». У ім нібыта ўтрымліваліся «заведама лжывыя звесткі, якія ганьбяць і зневажаюць гонар і годнасць Лукашэнкі, злучаныя з абвінавачаннем у асабліва цяжкіх злачынствах, у тым ліку супраць бяспекі чалавецтва».

Свой тэрмін палітвязень адбываў у Бабруйскай калоніі №2. У чэрвені 2022 года ягоная адвакатка паведаміла, што стан здароўя палітвязня пагоршыўся, Ігар знаходзіўся ў санчасці следчага ізалятара ў ляжачым стане. У ліпені стала вядома, што актывісту зрабілі аперацыю на страўнікава-кішачным тракце.

Прычынай смерці палітвязня стала спыненне сэрца. Медыкі спрабавалі яго рэанімаваць, аднак беспаспяхова. Ігар Леднік памёр у турэмным шпіталі ў Калядзічах, куды быў планава дастаўлены з бабруйскай калоніі №2, дзе адбываў тэрмін.

Падтрымаць збор можна па спасылцы, але ні ў якім разе не варта данаціць з беларускіх ці расійскіх картак.

Чытайце таксама: 

«Пастаўце чарку на магіле мне». Сын памерлага палітвязня Ледніка пра апошнюю размову з бацькам

На развітанне з памерлым у няволі Ігарам Леднікам прыйшлі 10 чалавек

«Ён вельмі чакаў, што яго перавядуць у шпіталь і пачнуць лячыць». Ігар Леднік спадзяваўся на дапамогу да апошняга

Што вядома пра памерлага палітвязня Ігара Ледніка

Былы палітвязень: Ігар Леднік казаў мне, што хутчэй за ўсё памрэ ў калоніі

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
1