Енс Столтэнберг. Фота: Thierry Monasse / Getty Images

Енс Столтэнберг. Фота: Thierry Monasse / Getty Images

«Капітуляцыя — гэта не мір. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пачаў гэтую вайну і можа скончыць яе сёння. Украіна не мае такой магчымасці», — сказаў Столтэнберг.

Таксама ён выступіў з заклікам да ўсіх саюзнікаў працягваць аказваць Украіне вайсковую падтрымку.

«Мы павінны працягваць умацоўваць Украіну, каб паказаць прэзідэнту Пуціну, што ён не атрымае жаданага на полі бою. Мы павінны сесці і дамовіцца пра рашэнне, пры якім Украіна будзе прызнаная як незалежная краіна», — заявіў Столтэнберг.

Некаторыя ўкраінскія СМІ бачаць у гэтай заяве адказ Папу Рымскаму Францішку, які напярэдадні заклікаў Кіеў «весці перамовы, пакуль сітуацыя не пагоршылася».

Выступ Францішка ўжо выклікаў хвалю крытыкі на Захадзе. Сярод палітыкаў, якія асудзілі яго выказванне, была, напрыклад, міністарка замежных спраў Германіі Аналена Бербак. «Я думаю, некаторыя рэчы можна зразумець, толькі калі ўбачыць іх на ўласныя вочы», — сказала яна. І дадала, што калі Украіна і яе саюзнікі «не праявяць сілу цяпер, міру не будзе». 

Чытайце таксама:

Зяленскі адказаў Папу рымскаму на словы пра «белы сцяг»

Прэзідэнт Латвіі рэзка адказаў Папу на заяву пра «белы сцяг»

Не капітуляцыя Украіны — у Ватыкане патлумачылі рэзанансную заяву Папы наконт вайны

Папа згадаў пра «белы сцяг» для Украіны і гатовы быць пасярэднікам

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1