Мясцовыя жыхары паведамляюць, што на ўскраінах Белгародскай і Курскай вобласці ідуць стралковыя баі.

Танкі УСУ на ўскраіне Белгародскага пасёлка Горкаўскі заўважылі мясцовыя жыхары, іх публікуе «Белгарад онлайн».

Паводле звестак прапагандыста Сямёна Пегава, на мяжы заўважаныя некалькі ўзброеных груп на пікапах, таксама на падыходзе да мяжы выявілі танкі. «Па нашай інфармацыі прарваць лінію абароны або дамагчыся іншых адчувальных тактычных поспехаў суперніку не ўдалося. Ідзе бой», — напісаў Z-ваенкор.

Курскія паблікі паведамляюць, што на мяжы ідзе стралковы бой у раёне пасёлка Цёткіна. 

Легіён «Свабода Расіі» «апублікаваў відэа з подпісам» Добрай раніцы з расійска-ўкраінскай мяжы». 

«Мы ідзем, каб вызваліць вас ад галечы, беднасці і дыктатуры», — гаворыць чалавек на відэа. 

Пазней Легіён апублікаваў відэа, якое падпісана: «Перайшлі рубікон, перайшлі мяжу».

Байцы «Сібірскага батальёна» напісалі ў канале: «Ну што ж, нарэшце мы дома. Як і абяцалі, на нашу рускую зямлю мы нясем свабоду і справядлівасць. Раней мы казалі, што зрынуць злачынны дыктатарскі рэжым у РФ мірна не атрымаецца. Яго можна ліквідаваць толькі са зброяй у руках. Гэтай ноччу мы пачалі выкананне абяцання. Ідуць жорсткія баі на тэрыторыі РФ».

«Легіён «Свабода Расіі», РДК і Сібірскі батальён на тэрыторыі РФ дзейнічаюць як самастойныя падраздзяленні, паколькі складаюцца з грамадзян РФ. Яны ў рэшце рэшт знаходзяцца ў сябе дома. Верагодна, цяпер адбываецца сумесная аперацыя гэтых падраздзяленняў на тэрыторыі так званай РФ», — заявіў прадстаўнік ГУР Андрэй Юсаў 24 Каналу.

Афіцыйных каментароў і паведамленняў з расійскага боку на гэты конт няма. 

Расійскі канал «Два майора» ў 10:10 паведаміў, што «баі яшчэ працягваюцца, але вораг, які ў некалькіх месцах спрабаваў прарваць мяжу, альбо звязаны боем, або адступіў. Ідуць узаемныя ўдары са ствольнай і рэактыўнай артылерыі». 

Інфармацыя пра атаку расійскіх ДРГ з'явілася на фоне буйной атакі БПЛА на аб'екты ў найменей сямі расійскіх гарадах. 

Чытайце таксама:

«Адкрыў агонь па супрацоўніках спецслужбаў». ФСБ агучыла сваю версію забойства Мікалая Аляксеева

Знайшоўся Сяргей Ерамееў, якога вінавацяць у выбухах на чыгунцы ў Бураціі

На ТБ паказалі допыт «дыверсантаў» і намякнулі, што іх мэтай была правакацыя ў Расіі

Клас
27
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0