Здымак ілюстрацыйны. Фота: Sattawat Srichuay / vecteezy.com

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Sattawat Srichuay / vecteezy.com

«Я ўвогуле ў шоку ад гэтага. Тут забаронена ўсё — катацца на квадрацыклах, гідрацыклах вакол Разнас, таму што «эка, эка», і раптам тут збіраюцца будаваць АЭС?» — здзіўляецца Санта Віша-Гайсіня, турыстычная фірма сям'і якой знаходзіцца на беразе возера Разнас у Рэзекненскім краі.

Жанчына лічыць, што такі аб'ект негатыўна паўплывае на жаданне турыстаў туды ехаць.

Каментатары ў сацыяльных сетках таксама выказалі незадаволенасць такім патэнцыйным месцам для АЭС, заявіўшы, што возера ў нацыянальным парку Разнас — месца адпачынку.

Дэпартамент аховы прыроды, які кіруе нацыянальным паркам, пакуль не атрымаў інфармацыі пра планы міністэрства, але ўжо заявіў, што АЭС не варта будаваць на прыроднай тэрыторыі пад аховай.

З гэтым згодны і старшыня Рэзекненскай краявой рады Монвід Шварц:

«Абсалютна непадыходзячае месца з пункту гледжання аховы прыроды — гэта тэрыторыя пад аховай. І з тэхнічнага пункту гледжання, прынамсі ў свеце, такія электрастанцыі размяшчаюць там, дзе ёсць непасрэдны калектар энергіі або ёсць блізкія транзітныя дарогі да буйных злучэнняў».

У сваю чаргу, міністр клімату і энергетыкі Латвіі Каспар Мельніс паведаміў, што карта складалася больш за 10 гадоў таму, калі геапалітычная сітуацыя была іншай.

«Цяпер сітуацыя памянялася. Таму карта, калі б яна была зробленая сёння, верагодна, была б іншай», — адзначыў ён.

Чытайце таксама:

Арыштавалі і выставілі на продаж самую магутную ў Беларусі сонечную электрастанцыю

Другая АЭС у Беларусі можа з'явіцца на поўдні краіны

БелАЭС сумарна выпрацавала 25,4 млрд кВт⋅г электраэнергіі

Клас
8
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
4