Фота: Ganbat Namjilsangarav / AP

Фота: Ganbat Namjilsangarav / AP

Цяпер у Манголіі з візітам знаходзіцца кіраўнік замежнапалітычнага ведамства краіны Сяргей Алейнік. У пятніцу ён сустрэўся з прэзідэнтам і міністрам замежных спраў Манголіі, піша «Спутнік».

«Мне хацелася б выказаць шчырую ўдзячнасць за тое, што Аляксандр Лукашэнка прыняў маё запрашэнне наведаць з дзяржаўным візітам нашу краіну», — заявіў Хурэлсух на сустрэчы.

У сваю чаргу міністр замежных спраў Манголіі Мунхійн Батцэцэг паведаміла, што для краіны важны візіт Лукашэнкі не толькі ў якасці кіраўніка дзяржавы, але і як асобы.

«Мангольскі народ бачыць у ім адважнага лідара і мудрага дзяржаўнага дзеяча, таму мы надаём гістарычны характар гэтаму візіту», — сказала яна.

Як заявіў Алейнік па выніках перамоў з мангольскай калегай, Беларусь і Манголія дамовіліся вывесці адносіны на больш высокі палітычны і эканамічны ўзровень.

Ва Улан-Батары ў гэтыя дні таксама знаходзяцца кіраўнікі Міністэрства прамысловасці, харчавання і сельскай гаспадаркі, а таксама прамысловых прадпрыемстваў, прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і іншых беларускіх арганізацый.

Чытайце таксама:

«Алкаголь паўплываў на яе розум»: экс-прэзідэнт Манголіі высмеяў «даму з МЗС РФ»

«Я знайшоў гістарычную карту Манголіі». Экс-прэзідэнт Манголіі патроліў Пуціна

Марзалюк: Мы еўрапейцы. Еўразійства — гэта трызненне

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0