Фота: AP Photo/Vitaly Smolnikov

Фота: AP Photo/Vitaly Smolnikov

Неназваныя афіцыйныя асобы ЗША пацвердзілі гэтую заяву ІДІЛ, піша The New York Times.

На падставе сваіх крыніц выданне сцвярджае, што ў сакавіку ЗША атрымалі разведданыя аб тым, што члены «Ісламскай дзяржавы» плануюць напасці на Маскву. Як сцвярджаюць прадстаўнікі контртэрарыстычнай службы ЗША, большасць спробаў тэрактаў ІДІЛ у Еўропе былі сарваныя, таму члены групоўкі пераключыліся на Расію.

Крыніцы NYT адзначаюць, што акрамя публічнага папярэджання 7 сакавіка пра магчымы напад, афіцыйныя асобы ЗША заявілі, што ў прыватным парадку паведамлялі расійскім чыноўнікам пра яго падрыхтоўку.

19 сакавіка Уладзімір Пуцін заявіў, што паведамленні краін Захаду пра магчымыя тэракты ў Расіі — гэта правакацыя.

«Усё гэта нагадвае адкрыты шантаж і намер запалохаць, дэстабілізаваць наша грамадства», — сказаў Пуцін.

Колькасць загінулых у выніку страляніны ў «Крокус Сіці Хол» вырасла да 62 чалавек. Такія папярэднія звесткі дае канал Baza.

Больш за 10 целаў загінулых знайшлі ў адной з прыбіральняў «Крокус Сіці Хола». Падчас атакі людзі тэлефанавалі на нумар 112 і прасілі выратаваць іх, таму што ў памяшканне ўжо пачаў пранікаць дым і людзі былі заблакаваныя.

Чытайце таксама:

З’явілася поўнае відэа ўцёкаў людзей з «Крокус Хола» пасля пачатку страляніны

З'явіліся ВІДЭА, на якіх бачныя першыя секунды падзей у «Крокус Хол»

Расійскія прапагандысты ўжо ведаюць, хто вінаваты ў тэракце

Тэракт у «Крокус Сіці Хол»: што вядома на гэты момант

«Мінімум пяць чалавек, барадатыя». Што вядома пра тэрарыстаў, якія ўчынілі страляніну ў маскоўскім «Крокусе»

Клас
7
Панылы сорам
9
Ха-ха
11
Ого
9
Сумна
9
Абуральна
9