Фота: Czarek Sokolowski / AP

Фота: Czarek Sokolowski / AP

Украіна і Ісландыя не здолелі трапіць на чэмпіянат Еўропы па футболе праз звычайны адбор, таму мелі другі шанец праз стыкавыя матчы — так званы шлях B.

Ісландцы на мінулым тыдні выйгралі на нейтральным полі ў Ізраіля 4:1, а Украіна перамагла Боснію — 2:1.

Сёння Украіна і Ісландыя сустрэліся на нейтральным полі ў Польшчы.

Як з Босніяй украінцы першымі прапусцілі, а потым высілкамі Віктара Цыганкова і Міхаіла Мудрыка перамаглі — 2:1.

Украіна едзе на чэмпіянат Еўропы па футболе, які ўлетку пройдзе ў Нямеччыне.

Нашы паўднёвыя суседзі будуць гуляць у групе з Бельгіяй, Славакіяй і Румыніяй.

Апошнім удзельнікам Еўра-2024 стала Польшча, якая ў серыі пенальці ў Кардыфе выйграла ва Уэльса — 5:4.

Чэмпіянат Еўропы па футболе пройдзе з 14 чэрвеня па 14 ліпеня ў Нямеччыне. Матчы пройдуць на стадыёнах Берліна, Дортмунда, Дзюсельдорфа, Франкфурта, Гамбурга, Кёльна, Лейпцыга, Мюнхена і Штутгарта.

Група А: Нямеччына, Шатландыя, Венгрыя, Швейцарыя.

Група В: Іспанія, Харватыя, Італія, Албанія.

Група С: Англія, Славенія, Сербія, Данія.

Група D: Польшча, Нідэрланды, Францыя, Аўстрыя.

Група Е: Бельгія, Славакія, Румынія, Украіна.

Група F: Партугалія, Турцыя, Грузія, Чэхія.

Чытайце таксама:

Грузія выйшла на чэмпіянат Еўропы па футболе. І гэта мегасенсацыя

«Мяне проста дадалі ў групу ў месенджары і скінулі квіткі» — беларускі футбаліст пра тое, як даведаўся пра выклік у зборную

Чаму зборная Японіі па футболе пачынае ўсе матчы ў дзіўны час? Гульня з КНДР стартавала ў 19:23

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0