Вячаслаў Галагуцкі. Фота: Укантакце

Вячаслаў Галагуцкі. Фота: Укантакце

Вячаславу Галагуцкаму 46 гадоў. У інтэрв'ю радыё «Рацыя», якое ўжо выдалілі з сайта выдання, ён назваў сябе «кандыдатам навук, выкладчыкам тэхнічнага ўніверсітэта і прадпрымальнікам».

Вырас ён паблізу мінскай Курасоўшчыны, пасля паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Спачатку працаваў інжынерам на МТЗ. А ў 2009-м Галагуцкі пайшоў у бізнэс. Апошняе прадпрыемства, дзе ён дакладна працаваў — ТАА «Альпенштокплюс». Ён лічыўся там «дырэктарам па развіцці». Але кампанія збанкрутавала ў 2016-м, тое ж здарылася з расійскай фірмай, дзе Галагуцкі быў сярод стваральнікаў. Пра ягоны далейшы працоўны шлях нічога невядома.

Вядома, што ў Галагуцкага ёсць сын 2001 года нараджэння і жонка, з якой яны разам пасля працавалі на заводзе.

Няма ніякіх звестак пра ягоную навуковую або выкладчыцкую кар'еру.

Таксама ў інтэрв'ю радыё «Рацыя» ён схлусіў пра затрыманне ды катаванне.

Згодна з базамі «Кіберпартызанаў», па стане на сярэдзіну 2021 года мужчына ніколі не прыцягваўся ні да якой адказнасці.

У базах няма запісаў ні пра адміністрацыйны, ні пра крымінальны пераслед. Ягонае прозвішча толькі адзін раз з'яўлялася ў раскладзе судоў — МТБанк летась падаў на яго ў суд, бо Галагуцкі не плаціць крэдыт.

Ён даслаў нашым калегам пастанову суда, якая мусіла б даказваць ягоны пераслед. З яе вынікае, што ён нападпітку разбіў чужую машыну, за што ў жніўні 2022-га Вячаслаў атрымаў штраф. Аніякага палітычнага складніка там няма.

Скінуў ён і другую пастанову, на ператрус. З яе вынікае, быццам ён пакідаў пратэсныя каментары ў некалькіх палітычных тэлеграм-чатах. Каментароў, якія маглі б датычыцца сутнасці справы, пад згаданымі ў пастанове публікацыямі мы не адшукалі. Таксама ў пастанове ёсць памылкі — да прыкладу, Вячаслава называюць у жаночым родзе.

Вячаслаў Галагуцкі. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

Вячаслаў Галагуцкі. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

Схлусіў, здаецца, і пра свой дваравы актывізм, і пра тое, што «адбіваў студэнтаў у сілавікоў на маршы 1 верасня 2020 года». Мы распыталі ў прадстаўнікоў розных ініцыятываў пра тое, ці ведаюць яны Галагуцкага і ці быў ён заўважаны на пратэсце 1 верасня — адказ быў адмоўны.

Адшукалі мы і сацсеткі Галагуцкага. У спісах сяброў няма актывістаў дэмакратычнага руху. Затое ёсць відавочныя прыхільнікі Расіі ў вайне, адзін з якіх ездзіў у так званыя «ДНР» і «ЛНР».

Адзін з сяброў Галагуцкага ў Аднакласніках

Адзін з сяброў Галагуцкага ў Аднакласніках

Адзін з варшаўскіх актывістаў расказаў нам, што бачыў Галагуцкага ў пляцоўцы «Зробім разам» (там раней знаходзіўся «Моладзевы хаб») каля двух месяцаў таму. Суразмоўца адзначае, што зайшоў туды па справах, аніякага мерапрыемства там не было. Суразмоўцу здалося, што Галагуцкі паводзіў сябе дзіўна:

«Мы доўга размаўлялі ў розных частках памяшкання і на вуліцы ля ўваходу, і заўсёды нейкім чынам гэты чалавек з'яўляўся зноў і зноў. Хоць з ім мы дыскусію не падтрымлівалі. Адчувалася, што ён намагаецца нешта пачуць».

Вядома, што ён распавядаў розным людзям пра сябе розныя гісторыі. Некаму — што ён прафесар універсітэта, некаму — што кандыдат навук і выкладчык, некаму — што буйны бізнэсовец. Таксама ён прадстаўляўся то каліноўцам, то былым палітвязнем.

Гэта суадносіцца з тым, што пісалі пра яго ў «Новым Часе». Сусед Галагуцкага расказаў выданню, што ў перапісцы з «куратарам» той акурат і прасіў ствараць кантакты з беларусамі ў эміграцыі і збіраць пра іх інфармацыю.

Па звестках нашых суразмоўцаў, матэрыялы пра Галагуцкага цяпер разглядае польская паліцыя.

Чытайце таксама:

«Чэкіст», ветэран ці шпіён ГУР? Магчыма, у Польшчы выкрылі яшчэ аднаго агента беларускага КДБ

Як вызначыць агента ў сваім атачэнні

КДБ можа прапаноўваць людзям супрацу пад выглядам украінцаў. Аналіз фільма пра «тэрарыстаў, якіх вяло СБУ»

«Пакайся, ты не Дон Кіхот». Бацьку былога палітвязня выклікалі на размову ў КДБ, і ён пасля таго вельмі змяніўся

label.reaction.like
18
label.reaction.facepalm
9
label.reaction.smile
13
label.reaction.omg
7
label.reaction.sad
8
label.reaction.anger
49