Пракуратура 14 студзеня завяла крымінальную справу ў дачыненні да 24‑гадовага маладзечанца, які 12 студзеня ў кабінеце райаддзела міліцыі піхнуў інспектара дарожна‑паставой службы і сарваў з міліцэйскай вопраткі металічны жэтон.

Інспектар афармляў на нецвярозага мужчыну адміністрацыйны пратакол.

Парушальнік піхнуў міліцыянера ў плячо. Ад чаго зламалася крэсла, на якім сядзеў інспектар.

Пасля гэтага дэбашыр хапаў супрацоўніка міліцыі за мундзір і парваў яму пагон. Максімальнае пакаранне за такое злачынства — шэсць гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?