Расэл Бонэр Бэнтлі III. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

Расэл Бонэр Бэнтлі III. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

Знікламу Бэнтлі па мянушцы «Тэхас» 63 гады. Расэл родам са штата Тэхас. Згодна з інфармацыяй з медыя, у маладосці ён тры гады праслужыў у амерыканскай арміі.

Мужчына паходзіць з заможнай сям'і, але ва ўзросце каля 30 гадоў разышоўся з блізкімі праз камуністычныя погляды. Таксама ў мінулым ён быў актывістам, які агітаваў за легалізацыю марыхуаны, якой гандляваў, за што атрымаў пяць гадоў турмы.

Пасля першага ўварвання Расіі ва Украіну, мужчына, натхнёны камуністычнай агітацыяй пра «народныя рэспублікі» і «нацысцкую Украіну», паехаў у Данецк. Ён пачаў ваяваць у батальёне «Усход», якім кіраваў перабежчык з СБУ Аляксандр Хадакоўскі. Удзельнічаў у баях за Данецкі аэрапорт.

Расэл Бэнтлі (крайні з правага боку) падчас баёў за Данецкі аэрапорт. Фота з ягонай старонцы «Укантакце»

Расэл Бэнтлі (крайні з правага боку) падчас баёў за Данецкі аэрапорт. Фота з ягонай старонцы «Укантакце»

Атрымаў ён і шэраг узнагародаў. А таксама памяняў грамадзянства ЗША на грамадзянства «ДНР».

Бэнтлі — «ястраб» вайны, які агітуе за тое, што з Украінай нельга весці перамовы, а Кіеў трэба захапіць ваенным шляхам. Ён агітаваў за ўварванне ва Украіну яшчэ да 24 лютага 2024-га. Таксама Расэл зацята хваліць Пуціна, Прыгожына і Лукашэнку.

Дыфірамбы 

Дыфірамбы 

Беларусь ён агітуе трымацца Расіі.

Радасць ад «яднання Беларусі і Расіі». Скрыншот са старонкі «Тэхаса» ва «Укантакце»

Радасць ад «яднання Беларусі і Расіі». Скрыншот са старонкі «Тэхаса» ва «Укантакце»

Праўда, не з усім у палітыцы РФ ён згодны. Напрыклад, ён крытыкаваў улады за абавязковую вакцынацыю ад кавіда, а ў смерці Прыгожына абвінаваціў «здраднікаў унутры Расіі».

Расэл у сваіх допісах крытыкуе ўсіх, акрамя Пуціна. Нагадаем, што Пуцін так і не «адшукаў» забойцаў Прыгожына. Скрыншоты з ягонай старонкі «Укантакце»

Расэл у сваіх допісах крытыкуе ўсіх, акрамя Пуціна. Нагадаем, што Пуцін так і не «адшукаў» забойцаў Прыгожына. Скрыншоты з ягонай старонкі «Укантакце»

Пад час чарговага «прылёту» па Данецку 8 красавіка ён паехаў паглядзець на яго наступствы. І знік. Спачатку было незразумела, што адбылося.

Але жонка мужчыны высветліла абставіны знікнення. Выявілася, што яго брутальна затрымалі расійскія вайскоўцы з 5-й асобнай гвардзейскай танкавай брыгады, разбіўшы яму машыну.

Спачатку жонцы сказалі, што ён «здымаў тэхніку для УСУ», але тыя, з кім раней ваяваў Расэл, адшукалі ягоны тэлефон і высветлілі, што ён у гэты дзень нічога не здымаў. 

Расэла Бэнтлі з таго часу ніхто не бачыў.

Расэл Бэнтлі прымае грамадзянства «ДНР». Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

Расэл Бэнтлі прымае грамадзянства «ДНР». Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

Паведамленне пра яго затрыманне з'явілася ў тэлеграм-канале «Чорная кніга капіталізма». Там пішацца, што «Тэхас быў апазіцыянерам, крытыкаваў Адзіную Расію і кіроўную сістэму». Згодна з допісам, Расэл быў

«нязгодны з уладамі за запозненае прызнанне т. зв. ЛДНР, распыленне геаграфіі, мэтаў і сродкаў так званай СВА ў імперыялістычных інтарэсах буйнога капітала і для задавальнення вялікадзяржаўніцкіх амбіцыяў элітаў».

Аўтары допісу мяркуюць, што затрыманне магло стаць помстай за нязручную пазіцыю і «камунізм».

Чытайце таксама:

Як беларусы ў судах намагаюцца даказаць смерць сваякоў на вайне з Украінай. З доказаў — даведкі ад Мінюстаў «ЛНР» і «ДНР»

Інструктар «Вагнера» з пазыўным «Брэст»: Беларусь — такі ж кірунак, як і іншыя. А мы спатрэбімся перад выбарамі

«Беларусы, якія дома, чакайце нас». Былы рознарабочы з Лунінеччыны ваюе за Расію — узяў пазыўны «Бульба»

Клас
7
Панылы сорам
13
Ха-ха
54
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6