З агульнай колькасці жыхароў краіны жанчыны займаюць 53,8%, на пачатак студзеня 2024-га іх налічвалася 4 929 249. Мужчын менш — 4 226 729 або 46,2%. Гэта значыць жанчын у Беларусі на 702 520 больш.

Такім чынам, на адну тысячу жыхарак Беларусі прыпадала 857 мужчын, або на адну тысячу мужчын — 1 166 жанчын. Сярэдні ўзрост жыхара краіны на пачатак 2024-га быў роўны 41,5 года, пры гэтым сярод жанчын — 43,9 года, а сярод мужчынскага насельніцтва сярэдні ўзрост складаў крыху менш — 38,7 года.

У Мінску пражывала 1 992 862 чалавекі, або 21,8% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны.

Лідарам па колькасці насельніцтва з'яўляецца Мінская вобласць, дзе пражывае 1 460 289 чалавек або амаль 16%. На другім месцы Гомельская вобласць з 1 338 617 жыхарамі (14,6%), «бронза» ў Брэсцкай вобласці — 1 308 569 (14,3%).

Насельніцтва Віцебскай вобласці налічвае 1 081 911 чалавек, што складае 11,8% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, а ў Гродзенскай — 992 556 або 10,8%. У Магілёўскай вобласці пражывае 981 174 чалавек (10,7%).

Паводле статыстыкі, у гарадской мясцовасці пражывала 7 198 285 чалавек, або 78,6% ад усяго насельніцтва краіны, у сельскай жыхароў у разы менш — 1 957 693 (21,4%).

Чытайце таксама:

Беларусы перастаюць браць шлюб. Затое разводаў — амаль столькі, як і было

Калі беларускія сем'і найчасцей распадаюцца?

Насельніцтва Мінска зноў скарацілася — да 2 мільёнаў усё далей

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1