Фота: Круіз Анлайн

Фота: Круіз Анлайн

У мінулым годзе аднавілі круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па маршруце Брэст — Мазыр. Маршрут круізу па рэках Мухавец, Піна і Прыпяць і Дняпроўска-Бугскім канале. Турысты могуць наведаць Брэст, Пінск, Кобрын, Тураў, Нароўлю. У праграму ўключаны дзесяць экскурсій, піша BGMedia.

Трохпалубны цеплаход стваралі шэсць гадоў. У яго пераабсталявалі тэхнічнае судна. На борце 16 кают розных катэгорый, разлічаных на 30 пасажыраў. На верхняй палубе размяшчаецца панарамны рэстаран, бар і пляцоўка для адпачынку з канапамі і столікамі. Кухары рыхтуюць стравы беларускай і іншых кухняў свету. Харчаванне прадугледжваецца чатырохразовае.

Цеплаход спусцілі на ваду ў Пінску ў 2017-м. У 2023-м аднавілі рэгулярныя круізы. Летась самы танны білет каштаваў 1453 рублі. А як ідуць справы ў 2024-м?

Кошт пытання

На сайтах турагенцтваў цэны ў большасці выпадкаў паказваюць у расійскіх рублях. Так, самы танны квіток на 8 дзён і 7 начэй каштуе 64 401₽ (2 255 BYN). Хоць яшчэ ў мінулым годзе цана была 1692 BYN, што на 33% танней. Самая дарагая каюта катэгорыі «люкс» на цеплаходзе абыдзецца ў 5540 BYN. У мінулым годзе цэннік таксама быў ніжэйшы — 4 000 BYN.

Кошт залежыць ад віду маршруту, а іх усяго тры. Два ў адзін бок — «Зачараванне Палесся»: Мазыр — Брэст і Брэст — Мазыр, а таксама кругавы круіз «Скарбы Палесся» з адпраўленнем і вяртаннем у Брэст.

Аднак, квіткоў на травень ужо няма — яны даступныя толькі з сярэдзіны чэрвеня. А падарожнічаць у каюце класа «люкс» атрымаецца толькі ў жніўні. Выходзіць, нягледзячы на ​​велізарны, па беларускіх мерках, цэннік, попыт на рачны круіз ёсць. 

Па водгуках кліентам падарожжа вельмі спадабалася. Хтосьці рэкамендаваў гэты цеплаход усім, «хто шукае камфортны і прыемны круіз», хтосьці заказваў круіз для бацькоў, і «мама з бацькам засталіся задаволеныя на ўсе сто працэнтаў».

Параўнальна з цэнамі марскіх круізаў у Еўропе?

Выданне паглядзела, колькі каштуюць марскія круізы. Квіткі на круіз звычайна ўключаюць пражыванне, харчаванне, некаторыя напоі і забаўкі. Пасажыры могуць даплачваць за фірмовыя стравы, алкагольныя напоі, чаявыя, спа-паслугі, казіно, Wi-Fi, авіябілеты, трансферы і экскурсіі.

Васьмідзённы круіз па Міжземным моры па маршруце Марсэль — Пальма-дэ-Маёрка — Валенсія — Кальяры — Чывітавек'я — Ліворна — Марсэль каштуе 459 еўра з праграмай all inclusive. Гэта эквівалентна 1610 рублям, што на 40% танней за самы бюджэтны варыянт на рачны круіз з Брэста ў Мазыр.

Крыху даражэй (494 еўра або 1722 рублі) каштуе васьмідзённы круіз па Міжземным моры па маршруце Марсэль — Генуя — Неапаль — Месіна — Валета — Барселона — Марсэль.

Чытайце таксама:

«Займаюся дзіцем, пяку пірагі». Як мужы айцішніц сядзяць дома

Заводзім сяброўства з іншаземцам, не бяром гіда і не купляем мясцовую сімку. Як ашчадзіць у падарожжах?

Бутэлька прасэка ў рэстаране — 210 даляраў. Вядучая БТ распавяла пра кошт адпачынку ў Катары

Клас
10
Панылы сорам
12
Ха-ха
16
Ого
10
Сумна
12
Абуральна
6