Вольга Бондарава. Фота: «Гродненская правда»

Вольга Бондарава. Фота: «Гродненская правда»

Актывістка Кампартыі Вольга Бондарава раней спецыялізавалася на пошуках «экстрэмізму» ў творах беларускай літаратуры і працах гісторыкаў. Яна выкрывала не толькі «нацыяналістычныя паланізмы» ў беларускай лексіцы, але і пісала даносы на даследчыкаў і творцаў. Сама Бондарава не толькі не мае вышэйшай адукацыі, але ў свае 41 год амаль не мае працоўнага стажу — калі не лічыць кароткага перыяду працы ў газеце Кампартыі, але яе апантаныя даносы станавіліся падставай як для рэпрэсій супраць асобных людзей, так і мелі наступствам забарону кніг і навуковых прац.

Цяпер сфера яе інтарэсаў пашыралася, як і кола асоб, якія становяцца аб'ектамі яе атак. У сваім учорашнім допісе Вольга Бондарава атакуе прапагандыста з Russia Today Канстанціна Прыдыбайлу. Яна вінаваціць яго ў гомасэксуальнай арыентацыі. На карысць гэтага яна прыводзіць довады з галіны біялогіі. Яна піша:

«У заднепрывадных памер гіпофізу ў 4 (!) разы перавышае норму. Для параўнання, у жанчыны гіпофіз павялічваецца падчас менструацыі, што выяўляецца ў падвышанай эмацыйнасці. Вы ўяўляеце, як зашкальваюць эмоцыі ў під@р@саў?

Можа, у гэтым крыецца прычына бабскіх істэрык Прыдыбайлы ў пытанні, якое датычыцца прэзерватываў, якія абараняюць педыкаў ад воспы малпаў?» — задаецца пытаннем Бондарава.

Адзначым, што інфармацыя пра розніца ў памеры гіпофізу ў залежнасці ад сэксуальнай арыентацыі — непраўдзівая. Ніякіх істотных змен у гэтай залозе ў жанчыны ў «крытычныя дні» не адбываецца.

Не пацверджана навуковымі даследаваннямі і сцвярджэнне аб адрозненнях у памерах гіпофіза паміж мужчынамі рознай сексуальнай арыентацыі.

Сцвярджэнне адваротнага — лысенкаўшчына, у рэнТВшнай яе іпастасі.

Крыніцай інфармацыі для Вольгі Бондаравай стаў артыкул расійскага шарлатана Мікалая Левашова, які пазіцыянаваў сябе як экстрасэнса і лекара.

У перыяд 1990-х і да сваёй смерці ў 2012 годзе Левашоў актыўна распаўсюджваў свае ідэі, якія вылучаліся расізмам і антысемітызмам. Яго кнігі ў Расіі прызнаныя экстрэмісцкімі. Аднак да сёння ў інтэрнэце застаецца сайт з яго публікацыямі, а ў Рунэце можна знайсці запісы з лекцыямі Левашова. 

Гэта не першая атака Бондаравай на Прыдыбайлу, пасля таго як прапагандыст з беларускімі каранямі выказаў меркаванне, што Бондарава і іжэ з ёю сваім цемрашальствам дыскрэдытуюць афіцыйныя ўлады Беларусі.

«Часам ідыётаў трэба ізаляваць ад грамадства, нават калі яны абмазаныя з ног да галавы «патрыятызмам». Гэта шкодніцтва і ідыятызм, а не патрыятызм. Менавіта гэтыя турбапатрыёты з адной нягнуткай звілінай прывядуць нас да той самай «Паўночнай Карэі», — пісаў пра Бондараву Прыдыбайла.

У адказ у адным з турбалукашысцкіх каналаў Прыдыбайлу пагразілі: «Лепіш з Вольгі шызапатрыётку, а мы злепім з цябе п***са».

Пайшла ў контратаку на супрацоўніка Russia Today і асабіста Бондарава: «Заднепрывадны (гомасэксуальнай арыентацыі — НН) расійскі журналіст, які ўзяўся раздаваць беларусам парады адносна іх інтымнага жыцця, апраўдвае прастытуцыю непаўналетніх і палавыя вычварэнствы», — грымела яна.

Варта патлумачыць, што ў Расіі і ў лукашэнкаўцаў людзі гомасэксуальнай арыентацыі цяпер выконваюць тую ж ролю, што яўрэі ў нацысцкай Нямеччыне. Ім прыпісваецца генетычная і маральная інакшасць. Прапаганда выбрала іх у якасці тых ворагаў і «іншых», якім прыпісваюцца нечысціня і ўсе смяротныя грахі, а ачышчэнне расійскага і беларускага грамадстваў, а ў перспектыве і ўсяго чалавецтва ад іх малюецца ў якасці святой мэты і адзіны шлях да ўратавання свету ад гібелі.

Таму Прыдыбайлу даводзілася сканфужана тлумачыцца: «Я зайшоў у камандзіроўцы ў нумар сябра, а ён там яшчэ спаў, а мы некуды спазняліся — гэта ўсё п***ц п***растыя».

Раней цікавасць Бондаравай да адной ці другой сферы было неадменнай прыкметай, што ёю цікавяцца і «навукоўцы» з ГУБАЗіКа.

Адпаведна, некалі арышт самой Бондаравай за распальванне міжнацыянальнай і сацыяльнай варожасці будзе першым сімптомам змены дзяржаўнай палітыкі Беларусі і аднаўлення законнасці ў краіне.

Чытайце таксама:

«Давайце яшчэ гуляць у цэлак». Бондарава назвала Прыдыбайлу заднепрывадным лабістам палавых дэвіяцый

Жыгімонт і Бондарава звінавацілі Тура ў ідэалагічнай дыверсіі

Бондарава радуецца, што кагосьці затрымалі за нацысцкую сімволіку. А ў самой…

label.reaction.like
3
label.reaction.facepalm
21
label.reaction.smile
15
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
2
label.reaction.anger
6