У Лунінцы 22-гадовы мясцовы жыхар, які вярнуўся з месцаў пазбаўлення волі, забіў свайго бацьку.

Пракуратурай Лунінецкага раёна распачата крымінальная справа ў сувязі з забойствам 48-гадовага жыхара горада.

Як паведаміла БелаПАН старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці Вольга Дзмітрук, ва ўчыненні злачынства падазраецца раней неаднаразова судзімы за крадзяжы 22-гадовы сын забітага, які вярнуўся ў пачатку студзеня гэтага года з месцаў пазбаўлення волі.

Паводле звестак следства, 23 студзеня ў кватэры па месцы жыхарства

падазроны разам з сябрам распіваў спіртное. Бацька, які прыйшоў дадому, зрабіў сыну заўвагу і прад'явіў яму прэтэнзіі, што той не працуе і няправільна сябе паводзіць. Ад удару кухонным нажом, які нанёс яму сын, мужчына памёр на месцы.

Падазроны ў забойства затрыманы. Да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Папярэдняе расследаванне па гэтай справе праводзіць пракуратура Лунінецкага раёна.

Як зазначыла Вольга Дзмітрук, з пачатку 2010 года ў Брэсцкай вобласці зарэгістраваны чатыры наўмысныя забойствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?