У 1991 годзе, за Шушкевічам і Пазняком, быў прыняты закон: усе прадпрыемствы на тэрыторыі беларускай дзяржавы зрабіліся яе ўласнасцю. А цяперашняе кіраўніцтва найлепшыя прадпрыемствы прадае расійскім кампаніям.

«Белтрансгаз» прададзены расійскаму дзяржаўнаму «Газпрому», БПС‑банк — «Сбербанку». Ідзе захоп беларускіх эканамічных багаццяў расійскай дзяржавай і бізнэсам, а наша кіраўніцтва робіць выгляд, што так і трэба. Называюць гэта «замежнымі інвестыцыямі».

У палітыцы часта, каб замаскіраваць сапраўдныя намеры, ужываюцца хлуслівыя фармулёўкі. Вайну ў Афганістане ў Савецкім Саюзе называлі «выкананнем інтэрнацыянальнага абавязку». Нядаўнюю вайну ў Грузіі Масква называла «прымушэннем Грузіі да міру», а свой вайсковы кантынгент — «міратворцамі».

Падобнае можа адбывацца і ў эканоміцы. Сілавы захоп уласнасці дапаўняюць дзеля маскіроўкі праплатай нейкіх грошай.

Як можна такія прадпрыемствы прадаваць? Калі ўрад не разумее, што такое дбаць пра нацыянальныя інтарэсы, дык хоць былі б элементарнымі прагматыкамі. Дык жа і гэтага няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?