У сталіцы Бураціі горадзе Улан-Удэ (Расія) затрыманыя яшчэ два падазраваныя ў забойстве сямі прадпрымальнікаў. Абодва затрыманыя школьнікі, навучэнцы сярэдняй школы горада Закаменск.
Раней затрымалі ў падазрэнні ў датычнасці да забойстваў 21-гадовага мясцовага жыхара.
У аўторак міліцыянты ў лясным масіве паблізу вёскі Шартыкей Джыдзінскага раёна знайшлі мікрааўтобус, у салоне якога знаходзіліся целы чатырох чалавек, паблізу машыны таксама ляжалі целы яшчэ трох чалавек «з прыкметамі гвалтоўнай смерці».
Усе яны 30 студзеня выехалі з Закаменска ў Іркуцк для набыцця тавараў. У кожнага з тых, хто загінуў, на руках было не менш за 1,2 тыс. даляраў.
0
0
0
0
0
0