У Коста-Рыцы яшчэ не абвешчаныя канчатковыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў 7 лютага. Але, нават паводле папярэдніх звестак, відавочна, што краіну ўзначаліць Лаўра Чынчыйя, якая прадстаўляе кіруючую партыю «Нацыянальнае вызваленне».

Яна набрала 46,8% галасоў выбаршчыкаў, пакінуўшы ззаду канкурэнтаў. Паводле канстытуцыі краіны, каб стацьь прэзідэнтам, трэба набраць 40% галасоў.

Два яе галоўныя супернікі – левы цэнтрыст Атон Соліс (Otton Solis) і прадстаўнік правых Ота Гевара – ужо прызналі сваю паразу.

***

Коста-Рыка – дзяржава ў Цэнтральнай Амерыцы, характарызуецца палітычнай стабільнасцю і эканамічным дабрабытам, а таксама адсутнасцю арміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?