Віктар Януковіч за часамі, калі займаў пасаду прэм'ер-міністра Украіны, двойчы прыязджаў у вёску Янукі, што каля Ваўкалатаў ў Докшыцкім раёне. Тады за лічаныя дні прыйшлося наводзіць «паказуху» ўздоўж дарогі, па якой Януковіч меўся ехаць.

Сёлета, як толькі сталі вядомыя папярэднія вынікі выбараў на Украіне, рабочых докшыцкага камунгаса зноў адправілі ў бок вёскі Янукі – высякаць маладыя парасткі хмызнякоў, якія пачалі адрастаць замест высечаных колькі год таму. На думку працаўнікоў, начальства гэтак праяўляе абачлівасць і загадзя рыхтуецца да магчымага візіту Януковіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?