Украіна пакуль не збіраецца ўступаць у Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі. Пра гэта заявіў віцэ‑прэм’ер Украіны Сяргей Цігіпка ў інтэрв’ю ўкраінскаму часопісу «Контракты».
Паводле яго слоў, зараз казаць аб уступленне краіны ў Мытны саюз рана. »Па‑першае, сама структура Мытнага саюза сырая, — зазначыў віцэ‑прэм’ер, які курыруе эканамічныя пытанні ў новым украінскім урадзе. — Па‑другое, Украіна — член Сусветнай гандлёвай арганізацыі, і паміж гэтымі структурамі ёсць супярэчнасці. А выходзіць са складу СГА, каб уступіць у Мытны саюз, неразумна — мы доўга і цяжка ўступалі ў гэтую арганізацыю, заплаціўшы занадта высокую цану за сваё членства».
Апрача таго, як заявіў Цігіпка, стратэгічная мэта Украіны — «асацыяванае членства ў ЕС і стварэнне зоны свабоднага гандлю з Еўропай».
0
0
0
0
0
0