Беларуска-швэдзкі дуэт у складзе Максіма Мірнага і Ёнаса Б’ёркмана выйшаў у чвэрцьфінал парнага разраду Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе.

У матчы трэцяга раўнду 4 верасьня (у Менску была гадзіна ночы аўторка, 5 верасьня) яны перамаглі немцаў Міхаэля Кольмана і Аляксандра Васке зь лікам 4:6, 6:3, 6:4.

У чвэрцьфінале Мірны і Б’ёркман згуляюць з французамі Арно Клеманам і Франсуа Лядро, якія адолелі ізраільскую пару – Джонатан Эрліх і Эндзі Рам – 6:7, 7:6, 6:2.

Адзначым, што Максім Мірны двойчы перамагаў на US Open у парным разрадзе – у 2000-м і 2002 гадах. А сёлета першынстваваў на Ралян Гарос у Парыжы.

Нагадаем, што ў нядзелю Вікторыя Азаранка выбыла з адзіночнага разраду, саступіўшы Ганьне Чаквэтадзэ (Расея). А ў пары зь Мірным - і зь міксту. Яны прайгралі аўстралійцам Ніколь Прат і Полу Хэнлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0