Мастацкая выстава

«Пагоня на Грунвальд»

З 8 красавіка 2010 г. у дзіцячай бібліятэцы № 10

(пр-т Незалежнасці, д. 123, корп. 3) адкрываецца мастацкая выстава, прысвечаная 600-годдзю Грунвальдскай бітвы.

Галоўнай мэтай выставы з’яўляецца прапагандаванне гісторыі Беларусі.

Госці выставы змогуць праз мастацкія вобразы духоўна судакрануцца са слаўнай спадчынай нашых далёкіх продкаў.

На выставе прадстаўленыя працы навучэнцаў студыі выяўленчага мастацтва «Майстар».

Кожная праца — гэта асабістае развіццё сюжэту і бачанне персанажаў тых далёкіх часоў і гераічных падзей. Карціны юных мастакоў раскажуць пра подзвіг, пра славу, пра нашае мінулае.

Адкрыццё выставы адбудзецца 8 красавіка, а 17-й гадзіне па вышэйпазначаным адрасе.

Выстава дзейнічае да 2 мая 2010 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0