Візы сёлета таксама будуць бясплатнымі. Пра гэта паведаміў пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас. Але толькі для тых, хто набудзе білет на фестываль.

Для таго, каб атрымаць візу, трэба спачатку прайсці рэгістрацыю на сайце фэсту. Толькі пасля пацвярджэння рэгістрацыі можна падаваць дакументы ў пасольства. Дакументы засталіся ранейшымі: анкета, пашпарт, фотаздымак, ксеракопія білета.

Білеты ўжо паступілі ў продаж. Замовіць іх можна па тэлефонах (029) 6 5555 96, (033) 6 5555 96, а таксама на сайце www.soundline.by.

Be2gether — транспамежны рок-фестываль, які пройдзе ў чацвёрты раз 25-27 чэрвеня ля літоўскага замка XVI ст Нарвілішкі, што за 150 км ад Мінска і за 100 м ад беларуска-літоўскай мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?