Тыповы эстонскі лось, фота ў профіль.
Каля Пярнумаа на 120 км шашы Талін — Пярну — Ікла 13 красавіка адбылася аварыя, у выніку якой пацярпелі чатыры чалавекі. Прычынай аварыі стаў лось, які нечакана выбег на дарогу.
Аварыя адбылася ў 21.04 ў воласці Сауга. Аўтамабіль Peugeot 307, якім кіравала 68‑гадовая жанчына, урэзаўся ў лася, што выбег на дарогу.
Ад сутыкнення з жывёлай аўтамабіль выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з грузавіком DAF. За стырном ехаў 40‑гадовы мужчына.
У выніку сутыкнення машын пацярпела кіроўца Peugeot 307 і тры яе пасажыры.
0
0
0
0
0
0