Яго ўмоўная назва «Собор». Ён стане друкаваным органам Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Рэдагаваць часопіс будзе празаік Васіль Шырко. Выходзіць ён будзе раз на два месяцы. Але старшыня СПБ Мікалай Чаргінец не выключае, што часопіс можа стаць месячнікам.

Стварэнне такога часопіса пашырыць прастору для друкавання твораў лаяльных да ўлады літаратараў. Малаверагодна, што сябры з незалежнага Саюза беларускіх пісьменнікаў змогуць у ім апублікавацца. Хоць Мікалай Чаргінец і даводзіць, што існуючыя дзяржаўныя часопісы «Маладосць», «Полымя» і «Нёман» друкуюць апазіцыйных пісьменнікаў.

Першы нумар часопіса «Собор» з’явіцца ў чэрвені. У гэтым нумары з'явяцца творы Янкі Купалы, Аляксандра Пушкіна, Тараса Шаўчэнкі, Валянціна Распуціна, Сяргея Арцыбашына.

Васіль Шырко.

Васіль Шырко.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?