Нядаўняя заява Федэральнай службы па наркакантролі Расіі аб тым, што праз Беларусь у РФ паступае вялікая частка сінтэтычных наркотыкаў, беспадстаўная. Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік прэс-цэнтра Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка.

Аляксандр Цішчанка адзначыў, што праз Беларусь не можа правозіцца 88% гэтага віду наркотыкаў. Паводле інфармацыі Дзяржаўнага памежнага ведамства Беларусі, асноўная іх доля паступае ў Расію па санкт-пецярбургскім напрамку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?