Што павінна зрабіць апазіцыя дзеля перамогі на прэзідэнцкіх выбарах? Піша Леанід Гаравы з Гарадка (Віцебшчына).

Неабходнасць ідэі, якая авалодае масамі.

Для дэмакратычнага развіцця краіны, для яе цывілізаванага руху неабходна, каб грамадзяне адстойвалі свае права на годнае жыццё. Пасля ціхага беларускага «шчасця» — «чарка і шкварка» трэба новая ідэя.

«Рыгорыч, адпачні!» — і дадатак «Гадуй Міколку». Аляксандр Лукашэнка адвёў народ ад прорвы і паставіў яго на калені.

На калені праз кантрактную сістэму, праз залежнасць судоў ад вертыкалі, праз імітацыю выбараў. Гэта тытынічная праца праробленая Лукашэнка за 16 гадоў. Зараз трэба адпачыць. Трэба, каб у сына Міколкі было нармальнае, а не публічнае дзяцінства. Гадуйце, Аляксандр Рыгоравіч свайго сына Міколку разам з яго маці.

А народу трэба падымацца з каленяў. Народ за сябе павінен вырашаць сам. Наш беларускі народ ужо дастаткова пабачыў, якім не павінен быць кіраўнік краіны. І стаміўся. І спіць. А жыццё не павінна ісці ў сне. Трэба абудзіцца. Не трэба баяцца! Ня бойцеся! Падтрымайце мяне, Аляксандра Мілінкевіча. Давайце разам адстаім свой выбар.

Лукашэнка стрымаў сваё слова і не павёў краіну за цывілізаваным светам. Я, Аляксандр Мілінкевіч павяду краіну за цывілізаваным светам. Я маю досьвед, каманду, волю для перамогі у выбарчай кампаніі 2011 года. Я гатоў быць адзіным кандыдатам у выбарчай кампаніі 2011 ад усіх дэмакратычных, еўрапейскіх сіл краіны. Для гэтага я маю — пераможную стратэгію, падарожную мапу ВЫБАРЧАЙ КАМПАНІІ, каб прызнаць яе вынікі легітымнымі. (Да Статкевіча, Саннікава, Міхалевіча, Лебедзькі — выбраць адзінага кандыдата па крытэрыях. Накіраваць ім афіцыйныя лісты па месцы жыхарства з прапановамі аб крытэрыях адбору. Арбітры ‑‑) а мо і не трэ. Гэта дастакткова і для БНБ. Накіраваць суб’ектам БНБ

Гэта можа быць такая ідэя: «Народ за сябе». Беларусы зняважаны аўтарытарным кіраваннем А. Лукашэнкі, які прысвоіў сабе права кіраваць ад імя беларусаў ужо 16 год.. Беларусы зняважаны кантрактнай сістэмай, якая зрабіла іх прыгоннымі залежнымі ад начальнікаў, якія вельмі часта ва ўмовах беспакаранасці, закрытасці становяцца самадурамі. Беларусы зняважаны імітацыяй выбараў, калі ўлада сама сябе прызначае.

Сёння на Беларусі мы маем сітуацыю «Улада без нас».

Без нас — без выбаршчыкаў, якія не маюць права голаса, бо нашы галасы масава не лічацца. Без нас — апазіцыі, якая ведае ўсю пачварнасць існуючага рэжыму, але праз сістэму імітацыі выбараў не мае магчымасці быць абранай у органы прадстаўнічай улады. Без нас — простых грамадзян, якія маюць права мець сваіх прадстаўнікоў у кіраванні мястэчкамі, гарадамі, абласцямі, краінай, але чыноўнікі вызначаюць хто будзе у Савеце або Палаце прадстаўнікоў.

«Улада без прадпрымальнікаў».
Ініцыятыўныя грамадзяне, якія сваім розумам, сваёй знаходлівасцю кормяць сябе, свае сем’і, плацяць звышпадаткі для ўтрымання вялізарнай дзяржаўнай машыны, але не маюць сваіх прадстаўнікоў ні ў райсаветах, ні ў гарсаветах, ні ў аблсаветах. Не маюць права балатавацца на так называемых выбарах, бо адразу карныя кантрольныя органы раздавяць і незаконна пазбавяць права мець сваю справу. Нашы прадпрымальнікі сталі дойнымі каровамі для вялізарнай арміі чыноўнікаў.

«Улада без закона». У 1996 годзе адбыліся незаконныя змены Канстытуцыі краіны, якая стала дзяўчынай лёгкіх паводзін для выкарыстаннне на задавальненне з боку кіруючай сям’і.

«Улада без дыялога». Наша вертыкаль не жадае на роўных размаўляць з выбаршчыкамі. Улада не жадае рабіць празрыстым бюджэт краіны, бюджэт вобласці, бюджэт раёна.

Крытэрыі адбору адзінага кандыдата

Каштоўнасныя крытэрыі

1. Аднаўленне дэмакратычнага кіравання у краіне.
2. Незалежнасць Беларусі.
3. Еўрапейскае, цывілізаванае развіццё.
4. Прыярытэт права.
5. Падзел уладаў

Каманда

колькасць ініцыятыўнай группы.
якасны склад ( колькасць удзелу у выбарчых кампаніях; досьвед кіруючага штабу, пасьпяховасць папярэдніх кампаній ‑‑ наяўнасць дэпутатаў ПП РБ, Саветаў)
распрацаванасць стратэгіі перамогі ( ідэя, слоган, імідж кандыдата і г.д.)
наяўнасць каманды, гатоўнасці прафесіяналаў, экспертаў для кіравання краінай
uеаграфія прадстаўніцтва ў рэгіёнах краіны.

Вядомасць

1) рэйтынг пазнавальнасці у краіне
2) міжнародны імідж у Расіі, Еўразвязе, ЗША
3) узровень міжнародных кантактаў
4) досьвед супрацоўніцтва з міжнароднымі структурамі

Асабістыя якасці

1. Адукацыя ‑‑‑ вышэйшая
2. Веданне дзвюх еўрапейскіх моў (стандарт школ Еўропы)
3. Удзел у кіраванні палітычнымі кампаніямі нацыянальнага ўзроўня
4. Здароў’е
5. Радавод да пятага калена
6. Адсутнасць кампараметуючых сувязяў з камандай Лукашэнкі
7. Адсутнасць аўтарытарных рыс характару
8. Дэмакратычнасць паводзін

Падарожная мапа выбараў

У краіне палітычнай дэскрымінацыі падвяргаюцца правы амаль трэці насельніцтва, праз існуючую заканадаўчую сістэму, якая не мае легітымнай асновы.

Але кіраўніцтва краіны ігнаруе палітычныя правы трэцці насельніцтва праз маніпуляцыю з нормамі заканадаўства, праводзячы імітацыю выбараў усіх узроўняў.

Грамадства мае законнае права мець сваіх прадстаўнікоў у выбарчых камісіях усіх узроўняў. Народ Беларусі павінен мець легітымнага Прэзідэнта краіны. Наша каманда прапануе падарожную мапу выбарчай кампаніі.

1) Уключэнне ў цэнтрвыбаркам двух прадстаўнікоў ад дэмакратычных сіл Беларусі.

2)Уключэнне у абласныя камісіі прадстаўнікоў палітычных партый — 90% вылучаных.

3)Уключэнне у раённыя камісіі прадстаўнікоў палітычных партый — 90% вылучаных.

4)Уключэнне у раённыя камісіі прадстаўнікоў палітычных партый, незалежных грамадскіх арганізацый — 90% вылучаных.

Калі Лукашэнка не пагаджаецца уключыць прадстаўнікоў апазіцыйных партый і незалежных арганізацый, то Еўрапейскі Саюз не назірае за выбарчай кампаніяй, вынікі якой абвшчаюцца нелегітымнымі. Лукашэнка можа і далей праводзіць імітацыю выбараў.

Кандыдат Мілінкевіч А. ідзе да канца выбарчай кампаніі, каб па яе выніках народ меў права адстаяць свой выбар на ПЛОШЧЫ шляхам негвалтоўнага супраціву.

Нашыя патрабаванні на »Плошчы»:

Незалежны паўторны пералік галасоў у Мінску, буйных гарадах Беларусі з удзелам прадстаўнікоў каманды Мілінкевіча шляхам бліжэйшага часу.

Пры выяўленні фальсіфікацый — роспуск існуючага ЦВК, тэрытарыяльных камісій і правядзенне выбараў пад міжнародным наглядам з удзелам у кожнай камісіі 30% прадстаўнікоў каманды кандыдата.

У рашэнне Рады

Масавыя парушэнні норм беларускага заканадаўства, норм ВК РБ зафіксаваны на Гагарынскім выбарчым участку №5 г. Гарадка. Выбарчыя камісіі розных узроўняў дапусцілі ігнараванне норм выбарчага заканадаўства. Скаргі пададзеныя у Пракуратуру, Гарадоцкую раённую, Гарадоцкую акруговыя камісіі сябрамі РУХУ Леанідам Аўтуховым, кандыдатам у дэпутаты Віцебскага аблсавета, Леанідам Гаравым, даверанай асобай разглядаюцца з парушэннямі норм Закона «Аб зваротах грамадзян», норм Выбарчага кодэкса Беларусі. Дадзеная сітуацыя характэрна і для іншых рэгіёнаў краіны, дзе былі незалежныя дэмакратычныя кандыдаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?